![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 кастрычніка 2018 г. № 59
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік», 3 км на поўдзень ад г.п. Плешчаніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці, на правым беразе р. Цімошанка
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік», 3 км на поўдзень ад г.п. Плешчаніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці, на правым беразе р. Цімошанка.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова 23.10.2018 № 59 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік», 3 км на поўдзень ад г.п. Плешчаніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці, на правым беразе р. Цімошанка
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік», 3 км на поўдзень ад г.п. Плешчаніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці, на правым беразе р. Цімошанка (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Курганны могільнік (Х–ХІІІ стст.), 3 км на поўдзень ад г.п. Плешчаніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці, на правым беразе р. Цімошанка з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613В000264 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зоны аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лагойскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, археалагічных вышуканняў і натурных даследаванняў.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя).
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці размешчана на адлегласці 3 км на поўдзень ад г.п. Плешчаніцы, на правым беразе р. Цімошанка. Памеры могільніка па лініі поўнач-поўдзень – 50 м, па лініі захад-усход – 60 м. У могільніку налічваецца 29 курганоў дыяметрам 6–10 м, вышынёй 1–2 м.
Геаграфічныя каардынаты тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці – N 54 °24.037', Е 027 °50.154', N 54 °24.016', Е 027 °50.160', N 54 °24.027', Е 027 °50.160', N 54 °24.056', Е 027 °50.113'.
8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на поўначы, поўдні і захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць па мяжы крайніх курганных насыпаў і лесам;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая праходзіць па мяжы крайніх курганных насыпаў і пралескам.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 3000 м2.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і сельскагаспадарчых работ, акрамя археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з заканадаўствам.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА.
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
10. Вонкавымі межамі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на адлегласці 50 м ад мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 11 000 м2.
11. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і сельскагаспадарчых работ, акрамя археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з заканадаўствам.
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |