![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 ліпеня 2018 г. № 80
Аб вучэбных планах спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі на 2018/2019 навучальны год
На падставе пункта 9 артыкула 279 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладаемыя вучэбныя планы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі:
вучэбны план цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для вучняў з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі на 2018/2019 навучальны год;