Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 06.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 лютага 2018 г. № 5

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Пакроўскі сабор; 7 мазаічных пано» па вул. Куйбышава і «Касцёл Узвіжання Святога Крыжа» па вул. Куйбышава, 34 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца шостага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Пакроўскі сабор; 7 мазаічных пано» па вул. Куйбышава і «Касцёл Узвіжання Святога Крыжа» па вул. Куйбышава, 34 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
19.02.2018 № 5

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Пакроўскі сабор; 7 мазаічных пано» па вул. Куйбышава і «Касцёл Узвіжання Святога Крыжа» па вул. Куйбышава, 34 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Пакроўскі сабор; 7 мазаічных пано» па вул. Куйбышава і «Касцёл Узвіжання Святога Крыжа» па вул. Куйбышава, 34 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Пакроўскі сабор з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000041 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000042 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Рымска-каталіцкага прыхода Узвіжання Святога Крыжа ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці і Праваслаўнага прыхода Свята-Пакроўскай царквы ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці) і іх навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх межы, рэжымы іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

7. Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей прыкладаецца (дадатак 1).

Каардынатная схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей прыкладаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

8. Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлена з мэтай фізічнага захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.

Ахоўная зона складаецца з двух участкаў:

першы – участак ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Пакроўскі сабор; 7 мазаічных пано»;

другі – участак ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл Узвіжання Святога Крыжа».

Агульная плошча ахоўнай зоны складае 0,67 га.

9. Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,48 га.

Межамі першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па мяжы зямельнага ўчастка Пакроўскага сабора і супадае з яго агароджай.

Геаграфічныя каардынаты першага ўчастка ахоўнай зоны – 53° 7'54.91'' С, 26° 0'10.08'' В; 53° 7'55.14'' С, 26° 0'11.08'' В; 53° 7'55.86'', 26° 0'10.53'' В; 53° 7'56.68'' С, 26° 0'13.79'' В; 53° 7'56.96'' С, 26° 0'13.62'' В; 53° 7'57.29'' С, 26° 0'15.04'' В; 53° 7'55.59'' С, 26° 0'16.49'' В; 3° 7'54.44'' С, 26° 0'11.50'' В; 53° 7'54.92'' С, 26° 0'11.16'' В; 53° 7'54.67'' С, 26° 0'10.30'' В.

10. Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,19 га.

Межамі другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па мяжы зямельнага ўчастка Касцёла Узвіжання Святога Крыжа і супадае з яго агароджай.

Геаграфічныя каардынаты другога ўчастка ахоўнай зоны – 53° 7'45.53'' С, 26° 0'12.24'' В; 53° 7'46.16'' С, 26° 0'14.32'' В; 3° 7'45.72'' С, 26° 0'14.81'' В; 53° 7'45.95''С, 26° 0'15.69'' В; 53° 7'45.27'' С, 26° 0'16.14'' В; 53° 7'44.37'' С, 26° 0'13.06'' В.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчаных гістарычных будынкаў і збудаванняў;

знішчэнне або дэмантаж старых надмагільных помнікаў, якія маюць мастацкія або гістарычныя вартасці;

змена характару ландшафту;

высечка дрэў, узрост якіх 80 гадоў і болей (акрамя тых аб’ектаў, якія знаходзяцца ў неналежным і (або) аварыйным стане на падставе заключэння ў адносінах да аб’ектаў расліннага свету);

пракладка транспартных камунікацый;

пракладка інжынерных камунікацый, не звязаных з функцыянаваннем гісторыка-культурных каштоўнасцей;

усталяванне рэкламных канструкцый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў, без навуковага абгрунтавання і не ў адпаведнасці з гісторыка-архіўнымі і бібліяграфічнымі матэрыяламі;

рэканструкцыя агароджы вакол зямельных участкаў гісторыка-культурных каштоўнасцей без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў, без навуковага абгрунтавання і не ў адпаведнасці з гісторыка-архіўнымі і бібліяграфічнымі матэрыяламі;

правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па выяўленні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Агульная плошча зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 15,95 га.

Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей мае два рэжымы ўтрымання.

Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей складаецца з двух участкаў:

першы – участак першага рэжыму ўтрымання зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Пакроўскі сабор; 7 мазаічных пано»;

другі – участак першага рэжыму ўтрымання зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл Узвіжання Святога Крыжа».

Агульная плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 3,5 га.

Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей складаецца з дзевяці ўчасткаў.

Агульная плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 12,45 га.

13. Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 1,43 га.

Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Чырвонаармейскай;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Лісіна;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Максіма Горкага;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Куйбышава.

Геаграфічныя каардынаты першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання – 53° 7'56.59'' С, 26° 0'8.52'' В; 53° 7'58.71'' С, 26° 0'18.80'' В; 53° 7'54.91'' С, 26° 0'18.80'' В; 53° 7'52.77'' С, 26° 0'11.42'' В.

14. Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 2,07 га.

Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Піянерскай;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Куйбышава;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Камсамольскай;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы паўднёва-заходняга фасада будынка па вул. Камсамольскай, 28, даўжынёй 29,8 м, далей супадае з «чырвонай» лініяй няцотнага боку вул. Рагулі.

Геаграфічныя каардынаты другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання – 53 7'45.38'' С, 26° 0'7.02'' В; 53° 7'47.59'' С, 26° 0'14.75'' В; 53° 7'43.42'' С, 26° 0'17.97'' В; 53° 7'40.92'' С, 26° 0'9.52'' В; 53° 7'41.94'' С, 26° 0'8.79'' В; 53° 7'42.21'' С, 26° 0'9.71'' В.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да вільчака даху і без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў, архітэктурных прыёмаў і без уліку захавання кампазіцыйнай цэласнасці гісторыка-культурных каштоўнасцей і недапушчэння пагаршэння ўмоў іх успрымання;

рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якія не з’яўляюцца гістарычнай забудовай, без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў, архітэктурных прыёмаў і без уліку захавання кампазіцыйнай цэласнасці гісторыка-культурных каштоўнасцей і недапушчэння пагаршэння ўмоў іх успрымання (вышыня рэканструяваных будынкаў і збудаванняў не павінна быць вышэй за 7 метраў ад узроўню зямлі да вільчака даху);

рамонт і рэканструкцыя існуючай гістарычнай забудовы – будынка № 24 па вул. Камсамольскай і будынка № 39 па вул. Чырвонаармейскай са змяненнем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння (у тым ліку павелічэнне вышыні) і характару іх архітэктуры;

змена характару існуючай сядзібнай забудовы;

размяшчэнне аб’ектаў прамысловай вытворчасці, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістраляў і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў;

змена трасіроўкі і шырыні вуліц;

усталяванне асобнастаячых сродкаў вонкавай рэкламы (пілонаў, стэл, шчытоў, лайтпостэраў і г.д.);

усталяванне з боку вуліц агароджы вышынёй больш за 1,2 м і без выкарыстання традыцыйных форм і матэрыялаў светапразрыстасцю меней за 50 працэнтаў.

На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыма ўтрымання рэкамендуецца знос ці нейтралізацыя дысгарманічных пабудоў – будынкаў па вул. Камсамольскай, 26, вул. Піянерскай, 31, гаспадарчых пабудоў, размешчаных у межах квартала, абмежаванага вул. Піянерскай – вул. Куйбышава – вул. Камсамольскай – вул. Рагулі.

16. Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 2,1 га.

Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Піянерскай;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Лісіна;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Камсамольскай;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Куйбышава.

Геаграфічныя каардынаты першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання – 53° 7'47.85'' С, 26° 0'15.53'' В; 53° 7'49.85'' С, 26° 0'22.58'' В; 53° 7'46.37'' С, 26° 0'25.73'' В; 53° 7'46.64'' С, 26° 0'26.74'' В; 53° 7'46.21'' С, 26° 0'27.11'' В; 53° 7'43.81'' С, 26° 0'18.56'' В.

17. Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 1,98 га.

Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Максіма Горкага;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Куйбышава;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Піянерскай;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Рагулі.

Геаграфічныя каардынаты другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання – 53° 7'49.84'' С, 26° 0'3.57'' В; 53° 7'51.91'' С, 26° 0'10.94'' В; 53° 7'48.13'' С, 26° 0'14.08'' В; 53° 7'46.06'' С, 26° 0'6.55'' В.

18. Плошча трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 1,93 га.

Межамі трэццяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Максіма Горкага;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Лісіна;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Піянерскай;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Куйбышава.

Геаграфічныя каардынаты трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання – 53° 7'52.18'' С, 26° 0'11.93'' В; 53° 7'54.130'' С, 26° 0'19.21'' В; 53° 7'50.47'' С, 26° 0'22.14'' В; 53° 7'48.43'' С, 26° 0'14.92'' В.

19. Плошча чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,4 га.

Межамі чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Максіма Горкага;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка будынка № 23 па вул. Максіма Горкага і праходзіць на адлегласці 58 м ад бартавога каменю праезнай часткі няцотнага боку вул. Лісіна;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка будынка № 19 па вул. Лісіна, далей ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка будынка № 23 па вул. Максіма Горкага;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Лісіна.

Геаграфічныя каардынаты чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання – 53° 7'54.53'' С, 26° 0'20.10'' В; 53° 7'55.40'' С, 26° 0'22.86'' В; 53° 7'53.65'' С, 26° 0'24.21'' В; 53° 7'53.52'' С, 26° 0'23.70'' В; 53° 7'53.06'' С, 26° 0'24.05'' В; 53° 7'52.43'' С, 26° 0'21.80'' В.

20. Плошча пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 1,61 га.

Межамі пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Чырвонаармейскай;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Куйбышава;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Максіма Горкага;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку завул. Рылеева.

Геаграфічныя каардынаты пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання – 53° 7'54.73'' С, 26° 0'2.13'' В; 53° 7'56.32'' С, 26° 0'7.67'' В; 53° 7'52.52'' С, 26° 0'10.56'' В; 53° 7'50.66'' С, 26° 0'4.08'' В.

21. Плошча шостага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,79 га.

Межамі шостага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Чырвонаармейскай;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 63 м ад бартавога каменю праезнай часткі няцотнага боку вул. Лісіна і супадае з паўднёва-заходнім фасадам будынка музычнай школы па вул. Максіма Горкага, далей ідзе ў паўночна-заходнім напрамку па паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка будынка музычнай школы па вул. Максіма Горкага да скрыжавання з бартавым каменем праезнай часткі няцотнага боку вул. Чырвонаармейскай;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Максіма Горкага;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Лісіна.

Геаграфічныя каардынаты шостага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання – 53° 7'58.95'' С, 26° 0'16.69'' В; 53° 7'59.89'' С, 26° 0'19.68'' В; 53° 7'57.33'' С, 26° 0'21.51'' В; 53° 7'55.94'' С, 26° 0'22.47'' В; 53° 7'55.17'' С, 26° 0'19.60'' В.

22. Плошча сёмага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 1,39 га.

Межамі сёмага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Брэсцкай;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Куйбышава;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Чырвонаармейскай;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку завул. Рылеева.

Геаграфічныя каардынаты сёмага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання – 53° 7'59.33'' С, 25° 59'59.36'' В; 53° 8'0.67'' С, 26° 0'4.15'' В; 53° 7'56.88'' С, 26° 0'7.26'' В; 53° 7'55.25'' С, 26° 0'1.87'' В.

23. Плошча восьмага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 2,0 га.

Межамі восьмага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Брэсцкай;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Лісіна;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Чырвонаармейскай;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Куйбышава.

Геаграфічныя каардынаты восьмага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання – 53° 8'0.93'' С, 26° 0'4.95'' В; 53° 8'3.09'' С, 26° 0'12.56'' В; 53° 7'59.33'' С, 26° 0'15.45'' В; 53° 7'57.14'' С, 26° 0'8.10'' В.

24. Плошча дзявятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,25 га.

Межамі дзявятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка будынка № 5 па вул. Лісіна;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 62 м на паўночны ўсход ад бартавога каменю праезнай часткі няцотнага боку вул. Лісіна;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Лісіна;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Чырвонаармейскай.

Геаграфічныя каардынаты дзявятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання – 53° 8'0.86'' С, 26° 0'15.30'' В; 53° 8'1.20'' С, 26° 0'16.74'' В; 53° 8'1.01'' С, 26° 0'16.91'' В; 53° 8'1.36'' С, 26° 0'18.55'' В; 53° 8'0.31'' С, 26° 0'19.28'' В; 53° 7'59.49'' С, 26° 0'16.31'' В.

25. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй за 9 м ад узроўню зямлі да вільчака даху і без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў, архітэктурных прыёмаў і без уліку захавання кампазіцыйнай цэласнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і недапушчэння пагаршэння ўмоў яе ўспрымання;

рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якія не з’яўляюцца гістарычнай забудовай, без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў, архітэктурных прыёмаў і без уліку захавання кампазіцыйнай цэласнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і недапушчэння пагаршэння ўмоў яе ўспрымання (вышыня рэканструяваных будынкаў і збудаванняў не павінна быць вышэй за 9 метраў ад узроўню зямлі да вільчака даху);

рамонт і рэканструкцыя існуючай гістарычнай забудовы – будынкаў № 20 і № 22 па вул. Камсамольскай, будынкаў № 27 і № 29 па вул. Куйбышава, будынкаў № 25 і № 29 па вул. Максіма Горкага, будынкаў № 7, № 9, № 11 і № 13 па вул. Лісіна, будынкаў № 3 і № 5 па вул. Куйбышава са змяненнем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння (у тым ліку павелічэнне вышыні) і характару іх архітэктуры;

змена характару існуючай сядзібнай забудовы;

размяшчэнне аб’ектаў прамысловай вытворчасці, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістраляў і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў;

змена трасіроўкі і шырыні вуліц;

усталяванне асобнастаячых сродкаў вонкавай рэкламы (пілонаў, стэл, шчытоў, лайтпостэраў і г.д.);

усталяванне з боку вуліц агароджы вышынёй больш за 1,2 м і без выкарыстання традыцыйных форм і матэрыялаў светапразрыстасцю меней за 50 працэнтаў.

 

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.