Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 07.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 жніўня 2016 г. № 31

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Успенская царква ў в. Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Успенская царква ў в.Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
01.08.2016 № 31

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Успенская царква ў в. Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Успенская царква ў в. Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Успенская царква ў в. Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000156 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўным унітарным вытворчым прадпрыемствам «Бярозаўская жыллёва камунальная гаспадарка» па заказу Праваслаўнага прыхода Свята-Успенскай царквы ў в. Сялец Бярозаўскага раёна.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючага навакольнага асяроддзя і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона і зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання і стварэння спрыяльных умоў для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,5 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца лініі, якія супадаюць з вонкавай паверхняй агароджы зямельнага ўчастка Успенскай царквы.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, не звязаных з функцыянаваннем Успенскай царквы;

змяненне існуючага рэльефу;

знос існуючага аб’ёму купелі Успенскай царквы;

пракладка інжынерных камунікацый, не звязаных з функцыянаваннем Успенскай царквы;

усталяванне рэкламных канструкцый;

правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця неабходных мер па выяўленні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі з выкарыстаннем характэрных гістарычных прыёмаў;

знос існуючых гспадарчых пабудоў.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабаў забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,93 га.

12. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад паўднёва-ўсходняга вугла агароджы зямельнага ўчастка па вул. Здановіча, 17, перасякае праезную частку вул. Здановіча, далей па паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Здановіча, 6 да перасячэння з лініяй электраперадачы, далей ідзе паралельна ёй на працягу 2 м і выходзіць на заходні вугал паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Бярозаўская, 10;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад паўднёвага вугла зямельнага ўчастка па вул. Здановіча, 17 уздоўж усходняй мяжы зямельных участкаў па няцотнаму баку вул. Здановіча на працягу 280 м да перасячэння з праезнай часткай вул. Беліка;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад паўночна-заходняй абочыны вул. Здановіча, перасякае праезную частку вул. Здановіча, ідзе ўздоўж агароджы зямельнага ўчастка па вул. Здановіча, 74 да перасячэння з паўднёва-ўсходняй абочынай вул. Беліка;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж «чырвонай» лініі па цотнаму баку вул. Беліка уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельных участкаў на працягу 350 м.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй 7 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў;

змена характару ландшафту;

вырубка зялёных насаджэнняў (акрамя санітарных рубак).

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў з выкарыстаннем традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і архітэктурных прыёмаў (вышыня рэканструіраваных будынкаў і збудаванняў не павінна быць вышэй за 7 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху);

усталяванне з боку вуліц празрыстых агароджаў вышынёй не больш за 1,5 м з выкарыстаннем традыцыйных формаў і матэрыялаў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка інжынерных камунікацый.

 


 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.