Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 22.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 жніўня 2016 г. № 29

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Будынкі па вул. Я.Коласа, 38, 40, 42 у г. Мінску»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Будынкі па вул. Я.Коласа, 38, 40, 42 у г. Мінску».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
01.08.2016 № 29

Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Будынкі па вул. Я.Коласа, 38, 40, 42 у г. Мінску»

1. Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Будынкі па вул. Я.Коласа, 38, 40, 42 у г. Мінску» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Будынак па вул. Я.Коласа, 38 у г. Мінску (шыфр 713Г000339), будынак па вул. Я.Коласа, 40 у г. Мінску (шыфр 713Г000340), будынак па вул. Я.Коласа, 42 у г. Мінску (шыфр 713Г000341) унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектна-даследчым камунальным унітарным прадпрыемствам «Мінскграда» па заказе камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Схема ахоўнай зоны дадаецца.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 1,01 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па бардзюрным камені праезнай часткі вул. Я.Коласа ўздоўж яе цотнага боку ад кропкі перасячэння з мяжой праезнай часткі вул. Калініна, далей ідзе па бардзюрным камені праезнай часткі вул. Калініна на адлегласці 3 м ад паўночна-ўсходняга фасаду будынка № 42 па вул. Я.Коласа;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад бардзюрнага каменя праезнай часткі вул. Калініна паралельна дваравому фасаду будынка № 42 па вул. Я.Коласа на адлегласці 6 м ад яго паўднёва-ўсходняга фасаду да бардзюрнага каменя праезда на дваравую тэрыторыю паміж будынкамі № 42 і № 40 па вул. Я.Коласа, далей у перпендыкулярным напрамку ў глыбіню дваравой тэрыторыі на працягу 8 м, далей паралельна паўднёва-ўсходняму фасаду будынка № 42 па вул. Я.Коласа па лініі, якая супадае з паўднёва-ўсходнімі межамі зямельных участкаў будынкаў № 40 і № 38 па вул. Я.Коласа да кропкі скрыжавання з бардзюрным каменем праезнай часткі вул. Я.Коласа;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па бардзюрным камені праезнай часткі вул. Чарнышэўскага.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі, якія звязаны з патрабаваннем сучаснага выкарыстання гісторыка-культурных каштоўнасцей, без змянення гістарычнага асяроддзя;

санацыя зялёных насаджэнняў;

пракладка інжынерных камунікацый.

 


 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.