Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 08.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 ліпеня 2016 г. № 26

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Троіцкая царква ў в. Старыя Пескі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Троіцкая царква ў в. Старыя Пескі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

29.07.2016 № 26

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Троіцкая царква ў в. Старыя Пескі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Троіцкая царква ў в. Старыя Пескі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Троіцкая царква ў в. Старыя Пескі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000152 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштаўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўным унітарным вытворчым прадпрыемствам «Бярозаўская жыллёва-камунальная гаспадарка» па заказe Праваслаўнага прыхода Свята-Троіцкай царквы в. Старыя Пескі Бярозаўскага раёна.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючага навакольнага асяроддзя і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы і зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання і стварэння спрыяльных умоў для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,0659 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляецца ламаная лінія, якая ідзе па агароджы зямельнага ўчастка Троіцкай царквы.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

змяненне існуючага рэльефу;

вырубка дрэў;

пракладка інжынерных камунікацый, не звязаных з функцыянаваннем Троіцкай царквы;

усталяванне рэкламных канструкцый;

правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па выяўленні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі, якія звязаны з патрабаваннем сучаснага выкарыстання і выкананы з улікам характара гістарычнага асяроддзя;

санітарныя рубкі зялёных насаджэнняў.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабаў забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,3688 га.

12. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ад заходняй мяжы зямельнага ўчастка дома № 117 па вул. Міра, перасякае праезную частку вул. Міра, далей уздоўж агароджы зямельнага ўчастка дома № 124 па вул. Міра;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад заходняй мяжы зямельнага ўчастка дома № 105 па вул. Міра, перасякае праезную частку вул. Міра, далей уздоўж агароджы зямельнага ўчастка дома № 114 па вул. Міра;

на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы зямельнага ўчастка дома № 117 па вул. Міра да агароджы зямельнага ўчастка дома № 105 па вул. Міра;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка дома № 124 па вул. Міра, далей па паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка дома № 124 па вул. Міра, далей уздоўж усходняй абочыны праезнай часткі вул. Міра, далей па паўночнай мяжы зямельнага ўчастка дома № 120 па вул. Міра, далей па ўсходняй мяжы зямельных участкаў дамоў № 118, 116, 114 па вул. Міра.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй 7 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

усталяванне рэкламных канструкцый;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў з выкарыстаннем традыцыйных будаўнічых матэр’ялаў і архітэктурных прыемаў (вышыня рэканструіраваных будынкаў і збудаванняў не павінна быць вышэй за 7 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху);

усталяванне з боку вуліц празрыстай агароджы вышынёй не больш за 1,5 м з выкарыстаннем традыцыйных форм і матэрыялаў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка інжынерных камунікацый.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,3424 га.

16. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж зямельнага ўчастка дома № 124 па вул. Міра;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе паралельна агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці 20 м ад яе;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад мяжы агароджы зямельнага ўчастка дома № 120 па вул. Міра, перасякае мясцовы праезд, далей уздоўж агароджы зямельнага ўчастка Троіцкай царквы, далей уздоўж усходняй абочыны праезнай часткі вул. Міра да перасячэння з мяжой зямельнага ўчастка дома № 120 па вул. Міра;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы зямельнага ўчастка дома № 120 па вул. Міра.

17. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

змена характару ландшафта;

пракладка транспартных камунікацый.

18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

сенакос, выпас жывёлы, палявыя і агародныя работы;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні з выкарыстаннем характэрных гістарычных прыёмаў;

пракладка інжынерных камунікацый;

санітарныя рубкі зялёных насаджэнняў.

 

 


 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.