![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 мая 2016 г. № 17
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Жабінкоўскага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Жабінкоўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова 31.05.2016 № 17 |
Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Жабінкоўскага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Жабінкоўскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Праект зон аховы падрыхтаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «3» – помнікаў археалогіі Жабінкоўскага раёна Брэсцкай вобласці, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167):
курганны могільнік перыяду бронзавага веку (2-е тысячагоддзе да н.э.) у в. Мышчыцы, 0,4 км на поўдзень, урочышча Кружкі, шыфр 113В000243 (далей – курганны могільнік);
курганны могільнік – 1 перыяду ранняга сярэднявечча (XI –XIII стагоддзі) у в. Старое Сяло, 3,5 км на поўдзень, урочышча Руслаўка, 82-і лясны квартал, шыфр 113В000251 (далей – курганны могільнік 1);
курганны могільнік – 2 перыяду ранняга сярэднявечча (XI –XIII стагоддзі) у в. Старое Сяло, 5 км на поўдзень, урочышча Ваўкоў Брод, шыфр 113В000252 (далей – курганны могільнік 2);
курганны могільнік – 3 перыяду ранняга сярэднявечча (XI – XIII стагоддзі) у в. Старое Сяло, 8 км на паўднёвы захад, урочышча Смалярня, шыфр 113В000253 (далей – курганны могільнік 3);
гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VII –VI стагоддзі да н.э.) у в. Філіпавічы, 1 км на ўсход, 0,5 км на паўночны захад ад санаторыя «Буг», урочышча Кут, шыфр 113В000257 (далей – гарадзішча).
3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказу аддзела ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жабінкоўскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і археалагічных даследаванняў з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўныя зоны, зоны аховы культурнага пласту.
Схемы зон аховы дадаюцца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
6. Межы тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлены ў працэсе інвентарызацыі помнікаў археалогіі.
7. Тэрыторыя курганнага могільніка супадае з межамі ўчастка лесу, на якім ён размешчаны (110 х 130 м).
Геаграфічныя каардынаты гісторыка-культурнай каштоўнасці – N 52°8.385' E 24°12.579'.
8. Межамі тэрыторыі курганнага могільніка з’яўляюцца:
на поўначы, захадзе і поўдні – умоўная лінія, якая супадае з краем лесу, у якім ён размешчаны;
на усходзе – лінія, якая праходзіць праз 40 м на захад ад вясковых могілак.
Плошча тэрыторыі курганнага могільніка складае 11 300 м².
9. Тэрыторыя курганнага могільніка 1 размешчана за 4,5 км на поўдзень ад в. Старое Сяло, паабапал дарогі з в. Старое Сяло ў в. Антанова (Маларыцкі раён), ва ўрочышчы Руслаўка, у лесе (лясны квартал 94, выдзелы 15, 23, 24, 25, 26).
Геаграфічныя каардынаты курганнага могільніка 1:
паўночная кропка – N 52°2.594' E 24°6.747';
паўднёвая кропка – N 52°2.536' E 24°6.764';
заходняя кропка – N 52°2.553' E 24°6.701';
усходняя кропка – N 52°2.538' E 24°6.876'.
10. Межамі тэрыторыі курганнага могільніка 1 з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая праходзіць праз 15 м на поўнач ад паўночнай мяжы выдзелаў 23 і 25;
на захадзе – лінія, якая праходзіць праз 64 м на ўсход ад заходняй мяжы выдзелу 23;
на поўдні – лінія, якая супадае з паўднёвай мяжой ляснога кварталу 94;
на усходзе – лінія, якая праходзіць праз 120 м на захад ад усходняй мяжы ляснога кварталу 94.
Плошча тэрыторыі курганнага могільніка 1 складае 22 608 м².
11. Тэрыторыя курганнага могільніка 2 размешчана за 6,8 км на поўдзень ад в. Старое Сяло, за 0,7 км на паўночны ўсход ад в. Антанова (Маларыцкі раён), ва ўрочышчы Ваўкоў Брод, у лесе (лясны квартал 106, выдзел 14). Тэрыторыяй курганнага могільніка 2 з’яўляецца ўчастак памерамі 50 х 180 м, на якім размешчаны курганы.
Геаграфічныя каардынаты курганнага могільніка 2 – N 52°1.297' E 24°6.337'.
12. Межамі тэрыторыі курганнага могільніка 2 з’яўляюцца ўмоўныя лініі, якія супадаюць з межамі выдзелу 14, кварталу 106.
Плошча тэрыторыі курганнага могільніка 2 складае 7000 м².
13. Тэрыторыя курганнага могільніка 3 размешчана за 9 км на паўднёвы ўсход ад в. Старое Сяло, за 1,5 км на ўсход ад паўднёвай ускраіны в. Антанова (Маларыцкі раён), ва ўрочышчы Смалярня, у лесе (лясны квартал 110, выдзелы 9, 13, 18). Тэрыторыяй курганнага могільніка 3 з’яўляецца ўчастак памерамі 75 х 100 м, на якім размешчаны курганы.
Геаграфічныя каардынаты курганнага могільніка 3 – N 52°0.629' E 24°7.546'.
14. Межамі тэрыторыі курганнага могільніка 3 з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая праходзіць праз 30 м на поўнач ад лясной дарогі;
на захадзе – лінія, якая праходзіць праз 48 м на ўсход ад разгалінавання лясной дарогі;
на поўдні – лінія, якая праходзіць праз 30 м на поўдзень ад лясной дарогі;
на ўсходзе – лінія, якая праходзіць праз 50 м на захад ад лініі электраперадачы.
Плошча тэрыторыі курганнага могільніка 3 складае 5890 м².
15. Тэрыторыя гарадзішча размешчана за 1,2 км на паўночны ўсход ад вёскі Філіпавічы, за 0,8 км на паўночны захад ад санаторыя «Буг», на ўсход ад месца ўпадзення р. Трасцяніца ў р. Мухавец, ва ўрочышчы Кут, у лесе. Тэрыторыя гарадзішча мае памеры 100 х 75 м.
Геаграфічныя каардынаты гарадзішча – N 52°11.533' E 24°6.970'.
16. Межамі тэрыторыі гарадзішча з’яўляюцца:
з паўднёва-заходняга боку – лінія, якая праходзіць па беразе р. Трасцяніца;
з паўночна-заходняга боку, з поўначы і з паўднёва-ўсходняга боку – лініі, якія праходзяць па краі валоў.
Плошча тэрыторыі гарадзішча складае 12 000 м².
17. На тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца правядзенне земляных работ.
18. На тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцей дазваляецца правядзенне археалагічных даследаванняў.
ГЛАВА 3
АХОЎНЫЯ ЗОНЫ
19. Ахоўныя зоны ўстаноўлены зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння найлепшых умоў іх візуальнага ўспрымання.
20. Межамі ахоўнай зоны курганнага могільніка з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на адлегласці 40 м ад мяжы тэрыторыі курганнага могільніка.
Плошча ахоўнай зоны курганнага могільніка складае 25 500 м².
21. Межамі ахоўнай зоны курганнага могільніка 1 з’яўляюцца:
на захадзе, поўначы і поўдні – умоўная лінія, якая праходзіць на адлегласці 40 м ад мяжы тэрыторыі курганнага могільніка 1;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая праходзіць на адлегласці 120 м ад мяжы тэрыторыі курганнага могільніка 1.
Плошча ахоўнай зоны курганнага могільніка 1 складае 65 940 м².
22. Межамі ахоўнай зоны курганнага могільніка 2 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на адлегласці 20 м ад мяжы тэрыторыі курганнага могільніка 2.
Плошча ахоўнай зоны курганнага могільніка 2 складае 16 000 м².
23. Межамі ахоўнай зоны курганнага могільніка 3 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на адлегласці 40 м ад мяжы тэрыторыі курганнага могільніка 3.
Плошча ахоўнай зоны курганнага могільніка 3 складае 25 200 м².
24. Межамі ахоўнай зоны гарадзішча з’яўляюцца:
з паўднёва-заходняга боку – лінія, якая праходзіць па беразе р. Трасцяніца;
з захаду і поўначы – лінія, якая праходзіць па краі вала гарадзішча;
з паўднёва-ўсходняга боку – лінія, якая праходзіць на адлегласці 20 м ад краю вала гарадзішча.
Плошча ахоўнай зоны гарадзішча складае 55 000 м².
25. На тэрыторыях ахоўных зон гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
пракладка інжынерных камунікацый;
правядзенне сельскагаспадарчых работ.
26. На тэрыторыях ахоўных зон гісторыка-культурных каштоўнасцей дазваляецца:
добраўпарадкаванне тэрыторый (без правядзення земляных работ);
правядзенне археалагічных даследаванняў.
ГЛАВА 4
ЗОНЫ АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА
27. Зоны аховы культурнага пласта гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлены для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.
28. Тэрыторыі зон аховы культурнага пласта гісторыка-культурных каштоўнасцей супадаюць з ахоўнымі зонамі гісторыка-культурных каштоўнасцей.
|
да праекта зон аховы гісторыка-культурных |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «курганны могільнік перыяду бронзавага веку» каля в. Мышчыцы (шыфр 113В000243) Жабінкоўскага раёна Брэсцкай вобласці
|
да праекта зон аховы гісторыка-культурных |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «курганны могільнік-1 перыяду ранняга сярэднявечча» каля в. Старое Сяло (шыфр 113В000251) Жабінкоўскага раёна Брэсцкай вобласці
|
да праекта зон аховы гісторыка-культурных |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «курганны могільнік-2 перыяду ранняга сярэднявечча» каля в. Старое Сяло (шыфр 113В000252) Жабінкоўскага раёна Брэсцкай вобласці
|
да праекта зон аховы гісторыка-культурных |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «курганны могільнік-3 перыяду ранняга сярэднявечча» каля в. Старое Сяло (шыфр 113В000253) Жабінкоўскага раёна Брэсцкай вобласці
|
да праекта зон аховы гісторыка-культурных |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «гарадзішча перыяду ранняга сярэднявечча» каля в. Філіпавічы (шыфр 113В000257) Жабінкоўскага раёна Брэсцкай вобласці