![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 ліпеня 2017 г. № 47
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Касцёл Узвіжання Святога Крыжа ў г. Вілейка Мінскай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Касцёл Узвіжання Святога Крыжа ў г. Вілейка Мінскай вобласці».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Касцёл Узвіжання Святога Крыжа ў г. Вілейка Мінскай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Касцёл Узвіжання Святога Крыжа ў г. Вілейка Мінскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Касцёл Узвіжання Святога Крыжа ў г. Вілейка Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 612Г000105 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Луцэвіч Л.П. па заказе таварыства з абмежаванай адказнасцю «Гандлёва-забаўляльны цэнтр «НЕРЕС».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена, зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Ахоўная зона ўключае ў сябе прыкасцёльную терыторыю з прыходскім домам, плошчу Леніна і тэрыторыю гістарычнага парку, які непасрэдна прымыкае да прыкасцёльнай тэрыторыі з усходу і поўдня, і зʼяўляецца яго гістарычным прыродным асяроддзем.
Плошча ахоўнай зоны складае 6,06 га.
8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на захадзе – лінія, якая супадае з заходнім краем плошчы Леніна (па дарожным борце вул. Партызанскай); лінія, якая супадае з межамі зямельных участкаў будынка кінатэатра па вул. Кастрычніцкай, 4, будынка касцёла Узвіжання Святога Крыжа па вул. Кастрычніцкай, 2; лінія, якая супадае з межамі зямельнага ўчастка дома № 32 па вул. 17 Верасня;
на поўначы – лінія, якая супадае з паўночнай мяжой парку (па агароджы);
на ўсходзе – лінія, якая супадае з заходнім бокам вул. Савецкай (па дарожным борце);
на поўдні – лінія, якая супадае з паўднёвай мяжой зоны атракцыёнаў, з межамі зямельных участкаў дома № 35 і дома № 37 па вул. 17 Верасня, з паўднёвай мяжой плошчы Леніна (па дарожным борце вул. Вадап’янава).
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
размяшчэнне аўтамабільных стаянак;
рэканструкцыя існуючых двухпавярховых будынкаў са зменай паверхавасці;
рэканструкцыя існуючых аднапавярховых будынкаў, якая можа прывесці да павелічэння іх вышыні болей, чым за 8 м ад узроўню зямлі да вільчака даху.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена, зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштаба новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоунасці.
Зона рэгулявання забудовы размешчана на поўнач, на захад і на поўдзень ад нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці (і ахоўнай зоны). Зона рэгулявання забудовы прадстаўлена двума ўчасткамі, якія адрозніваюцца маштабам забудовы, якая склалася гістарычна.
11. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання размешчана на поўнач ад нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, на захад і поўдзень вакол пл. Леніна да вул. 17 Верасня.
Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 50 м.
12. Межамі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання служаць:
на захадзе – лінія, якая супадае з усходнім дарожным бортам праезду паміж дамамі № 29 і 31 па вул. Вадап’янава ад вул. Чырвонармейскай, з заходнімі межамі зямельных участкаў дамоў № 37, 35, 33, 31, 25, 23, 21 па вул. Піянерскай;
на поўначы – лінія, якая супадае з паўночнымі межамі зямельных участкаў уздоўж вул. 1 Мая ад дома № 21 да дома № 32 па вул. 17 Верасня;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па заходняй мяжы тратуара (па борце) уздоўж дома № 32 па вул. 17 Верасня, і далей супадае з мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці (касцёла), з мяжой ахоўнай зоны, з заходнімі межамі зямельных участкаў дамоў № 39, 41, 43, 45 па вул. 17 Верасня;
на поўдні – лінія, якая супадае з паўднёвымі межамі зямельных участкаў дамоў па вул.Чырвонаармейскай ад № 14 да № 28 і 45 па вул.Піянерскай.
13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 50 м ад узроўню зямлі да вільчака даху;
будаўніцтва, якое вядзе да парушэння маштабу і параметраў навакольнай забудовы;
вулічна-дарожнае будаўніцтва і добраўпарадкаванне тэрыторыі, якія не ўлічваюць гістарычны характар асяроддзя;
рэканструкцыя (рамонт) існуючых будынкаў са зменай паверхавасці;
вырубка старых дрэў (узрост 80 гадоў і больш), якія знаходзяцца ў здавальняючым стане;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, пажара-і выбухованебяспечных, якія забруджваюць паветраны і водны басейны.
14. Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання размешчана на паўднёвым усходзе ад нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці (ад ракі Віліі да вул. 17 Верасня, пл. Леніна).
Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 50 м.
15. Межамі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання служаць:
на захадзе – лінія, якая супадае з заходнімі межамі ад зямельнага участка дома № 45 да зямельнага участка дома № 35 па вул. 17 Верасня;
на поўначы – лінія, якая супадае з паўночнымі межамі зямельных участкаў дамоў № 35 па вул. 17 Верасня, № 7 па вул. Савецкай, дамоў № 1, 2 па зав. Савецкаму;
на ўсходзе і поўдні – лінія, якая супадае з усходнімі межамі зямельных участкаў дамоў № 1, 3 па зав. Савецкаму, з паўднёвымі межамі зямельных участкаў дамоў пры вул. Набярэжнай, дамоў № 6, 8, 12 па вул. Чырвонаармейскай.
16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, пажара- і выбухованебяспечных, якія забруджваюць паветраны і водны басейны;
вырубка старых дрэў (узрост 80 гадоў і больш), якія знаходзяцца ў здавальняючым стане;
узвядзенне будаўнкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да вільчака даху;
будаўніцтва, якое парушае маштаб, стылістычныя асаблівасці і параметры акружаючай забудовы;
вулічна-дарожнае будаўніцтва і добраўпарадкаванне тэрыторыі, якія не ўлічваюць гістарычны характар асяроддзя;
рэканструкцыя (рамонт) існуючых будынкаў са зменай паверхавасці;
рэканструкцыя (рамонт) існуючых будынкаў з выкарыстаннем матэрыялаў, якія не адпавядаюць гістарычнаму характару забудовы.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
17. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, з дапамогай якога ажыццяўляецца візуальная ўзаемасувязь нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці з гістарычным пойменным ландшафтам уздоўж р. Віліі.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 2,4 га.
18. Межамі зоны аховы ланшафту з’яўляюцца:
на захадзе – лінія, якая супадае з мяжой ахоўнай зоны;
на поўначы – лінія, якая супадае з паўднёвай мяжой зямельнага ўчастка дома № 6 па вул. Савецкай і ў створы з ёй да р. Віліі;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па ўрэзку вады правага берага р. Віліі да паўднёвага вугла зямельнага ўчастка дома № 15 па вул. Набярэжнай;
на поўдні – лінія, якая супадае з заходнімі межамі зямельных участкаў дома № 15 па вул. Набярэжнай, дамоў № 3 і № 1 па зав. Савецкаму, з паўночнымі межамі зямельных участкаў дамоў № 1 і № 2 па зав. Савецкаму да мяжы ахоўнай зоны.
19. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
змяненне характару ландшафту;
вырубка старых дрэў (узрост 80 гадоў і больш), якія знаходзяцца ў здавальняючым стане;
забруджванне глебы, паветранага і воднага басейнаў.