![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 ліпеня 2017 г. № 44
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы некаторых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца шостага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы некаторых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова |
Праект зон аховы некаторых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы некаторых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры (далей – Кодэкс аб культуры).
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «3» – помнікаў археалогіі Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167):
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, в. Адрубы, размешчана 0,5 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Гарадок, на левым беразе р. Бярэзіна, шыфр 313В000285;
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, в. Гарбачоўка, размешчана 0,15 км на ўсход ад вёскі, урочышча Курган, шыфр 313В000293. На пляцоўке гарадзішча размешчаны курганны могільнік;
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, в. Гарадок, размешчана 0,25 км на поўнач ад вёскі, урочышча Тарэлка, шыфр 313В000292;
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, в. Замен-Рыння, размешчана 2,5 км на захад ад вёскі, на левым беразе р. Бярэзіна, шыфр 313В000614;
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, в. Кабылаўка, размешчана на заходняй ускраіне вёскі, на правым беразе рэчкі, урочышча Гарадок, шыфр 313В000301. У Дзяржаўным спісе вёска памылкова названа Кабылаўка;
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, в. Кароткавічы, размешчана 4 км на паўднёвы захад ад вёскі, урочышча Гарадзец, у лесе, шыфр 313В000299;
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, в. Праскурні, размешчана на беразе воз. Гарадное, 3 км на захад ад в.Акцябр, шыфр 313В000311;
Гарадзішча перыяду перыяду ранняга жалезнага веку, г.п. Стрэшын, размешчана у пасёлку, на правым беразе р. Днепр, урочышча Гарадок, шыфр 313В000319;
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, в. Чырвоная Горка, размешчана 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Днепр, 0,5 км на поўнач ад гарадзішча, шыфр 313В000322;
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, в. Курганне, размешчаны на паўднёвай ускраіне вёскі, уздоўж р. Дабасна, шыфр 313В000304;
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, в. Чырвоная Горка, размешчаны 0,8 км на паўночны ўсход ад вёскі, шыфр 313В000323;
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, в. Чырвоны Бераг, размешчаны 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, з правага боку ад дарогі з в.Цагельня, у полі, шыфр 313В000325;
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, пас. Эрд, размешчаны 0,25 км на захад ад вёскі, урочышча Курганне, шыфр 313В000330.
3. Праект зон аховы распрацаваны старшым навуковым супрацоўнікам ДНУ «Інстытут гісторыіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Дубіцкай Наталляй Мікалаеўнай па заказу Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання, указаных у пункце 2 дадзенага праекта зон аховы, нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, вызначае межы тэрыторыі, ахоўныя зоны, зоны аховы культурнага пласта (слоя) нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх межы, рэжымы іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных, археалагічных даследаванняў і аналізу навакольнага асяроддзя.
6. Схемы зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаюцца на 13 лістах.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ НЕРУХОМЫХ МАТЭРЫЯНАЛЬНЫХ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
7. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, в. Адрубы, размешчана 0,5 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Гарадок, на левым беразе р. Бярэзіна. Памеры пляцоўкі 100 х 55 м. Каардынаты 52°36'4''N, 29°58'23''E. Плошча нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 6000 м² (згодна з дадаткам 1).
8. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, в. Гарбачоўка, размешчана 0,15 км на ўсход ад вёскі, урочышча Курган. Памеры 140 х 90 м. Каардынаты 52°59'22''N, 29°47'59''E. Плошча нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 12 700 м² (згодна з дадаткам 2).
9. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, в. Гарадок, размешчана 0,25 км на поўнач ад вёскі, урочышча Тарэлка. Памеры 47 х 53 м. Каардынаты 52°36'51''N, 30°10'37''E. Плошча нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 2500 м² (згодна з дадаткам 3).
10. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, в. Замен-Рыння, размешчана 2,5 км на захад ад вёскі, на левым беразе р.°Бярэзіна. Памеры 82 х 62 м. Каардынаты 52°46'37''N, 29°33'41''E. Плошча нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 5500 м² (згодна з дадаткам 4).
11. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, в. Кабылаўка, размешчана на заходняй ускраіне вёскі, на правым беразе рэчкі, урочышча Гарадок. Каардынаты 52°51'50''N, 30°10'4''E. Памеры пляцоўкі па асях поўнач-поўдзень 56 м, захад-усход – 60 м. Плошча нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 3400 м² (згодна з дадаткам 5).
12. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, в. Кароткавічы, размешчана 4 км на паўднёвы захад ад вёскі, урочышча Гарадзец, у лесе. Каардынаты 52°45'28''N, 29°50'4''E. Гарадзішча складаецца з двух пляцовак. Памеры першай пляцоўкі 87 х 71 м. Памеры другой пляцоўкі 90 х 132 м. Плошча нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 20 000 м² (згодна з дадаткам 6).
13. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, в. Праскурні, размешчана на беразе воз. Гарадное, 3 км на захад ад в. Акцябр. Каардынаты 52°50'2''N, 30°4'14''E. Памеры 95 х 90 м. Плошча нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 9000 м² (згодна з дадаткам 7).
14. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – Гарадзішча перыяду перыяду ранняга жалезнага веку, г.п. Стрэшын, размешчана у пасёлку, на правым беразе р. Днепр, урочышча Гарадок. Кардынаты 52°43'52''N, 30°6'46''E. Памеры 75 х 30 м. Плошча нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 5000 м² (згодна з дадаткам 8).
15. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, в. Чырвоная Горка, размешчана 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Днепр, 0,5 км на поўнач ад гарадзішча. Каардынаты 52°57'12''N, 30°2'55''E. Памеры пляцоўкі 66 х 29 м. Плошча нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 2200 м² (згодна з дадаткам 9).
16. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, в. Курганне, размешчаны на паўднёвай ускраіне вёскі, уздоўж р. Дабасна. Каардынаты 52°55'34''N, 29°49'50''E. Плошча нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 3000 м2 (згодна з дадаткам 10).
17. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, в. Чырвоная Горка, размешчаны 0,8 км на паўночны ўсход ад вёскі. Каардынаты 52°57'7''N, 30°0'32''E. Плошча нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 400 м2 (згодна з дадаткам 11).
18. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, в. Чырвоны Бераг, размешчаны 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, з правага боку ад дарогі з в. Цагельня, у полі. Каардынаты 52°59'7''N, 29°45'8''E. Плошча нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 2500 м2 (згодна з дадаткам 12).
19. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча пас. Эрд, размешчаны 0,25 км на захад ад вёскі, урочышча Курганне. Каардынаты 52°53'43''N, 29°36'2''E. Плошча нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці 5000 м2 (згодна з дадаткам 13).
20. На тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца выкананне работ без узгаднення з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыі якога знаходзіцца археалагічны аб’ект у адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 артыкула 130 Кодэкса аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНЫЯ ЗОНЫ НЕРУХОМЫХ МАТЭРЫЯНАЛЬНЫХ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
21. Ахоўныя зоны нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, указаных у пункце 2 сапраўднага праекта зон аховы, устаноўлены для кожнай нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці зыходзячы з умоў найлепшага іх ўспрымання і захавання навакольнага асяроддзя.
22. Межы ахоўных зон нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей устанаўліваюцца ў адпаведнасці з часткай другой пункта 2 артыкула 105 Кодэкса аб культуры на адлегласці 50 м ад межаў тэрыторыі помнікаў археалогіі:
«Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку», в. Адрубы, размешчана 0,5 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Гарадок, на левым беразе р. Бярэзіна;
«Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку», в. Гарбачоўка, размешчана 0,15 км на ўсход ад вёскі, урочышча Курган;
«Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку», в. Гарадок, размешчана 0,25 км на поўнач ад вёскі, урочышча Тарэлка;
«Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку», в. Замен-Рыння, размешчана 2,5 км на захад ад вёскі, на левым беразе р. Бярэзіна;
«Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку», в. Кабылаўка, размешчана на заходняй ускраіне вёскі, на правым беразе рэчкі, урочышча Гарадок;
«Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку», в. Кароткавічы, размешчана 4 км на паўднёвы захад ад вёскі, урочышча Гарадзец, у лесе;
«Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку», в. Чырвоная Горка, размешчана 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Днепр, 0,5 км на поўнач ад гарадзішча;
«Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча», в. Курганне, размешчаны на паўднёвай ускраіне вёскі, уздоўж р. Дабасна;
«Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча», в. Чырвоная Горка, размешчаны 0,8 км на паўночны ўсход ад вёскі;
«Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча», в. Чырвоны Бераг, размешчаны 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, з правага боку ад дарогі з в.Цагельня, у полі;
«Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча», пас. Эрд, размешчаны 0,25 км на захад ад вёскі, урочышча Курганне.
23. Ахоўная зона нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку» каля в. Праскурні ўстанаўліваецца на адлегласці 100 м ад яе межаў.
24. Ахоўная зона нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку» ў г.п. Стрэшын не ўстанаўліваецца ў сувязі з тым, што помнік размешчаны ў гарадскім пасёлку.
25. На тэрыторыі ахоўных зон нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца:
узвядзенне будынкаў, збудаванняў і правядзенне сельскагаспадарчых работ;
выкананне работ без узгаднення з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыі якога знаходзіцца археалагічны аб’ект у адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 артыкула 130 Кодэкса аб культуры.
ГЛАВА 4
ЗОНЫ АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ) НЕРУХОМЫХ МАТЭРЫЯНАЛЬНЫХ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
26. Зоны аховы культурнага пласта (слоя) нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлены ў межах тэрыторый нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх ахоўных зон.
27. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца выкананне работ без узгаднення з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыі якога знаходзіцца археалагічны аб’ект у адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 артыкула 130 Кодэкса аб культуры.
|
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку», каля в. Адрубы (шыфр 313В000285)
|
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку», каля в. Гарбачоўка, (шыфр 313В000293)
|
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку», каля в. Гарадок (шыфр 313В000292)
|
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку», каля в. Замен-Рыння (шыфр 313В000614)
|
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку», каля в. Кабылаўка (шыфр 313В000301)
|
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку», каля в. Кароткавічы (шыфр 313В000299)
|
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку», каля в. Праскурні (шыфр 313В000016)
|
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку», каля г.п. Стрэшын (шыфр 313В000319)
|
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку», каля в. Чырвоная Горка (шыфр 313В000322)
|
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча», каля в. Курганне (шыфр 313В000304)
|
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча», каля в. Чырвоная Горка (шыфр 313В000323)
|
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча», каля п. Чырвоны Бераг (шыфр 313В000325)
|
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча», каля пас. Эрд (шыфр 313В000330)