![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 ліпеня 2017 г. № 43
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Брацкая магіла» 1944 год і «Брацкая магіла» 1941–1944 гады на могілках па вул. 8 Сакавіка ў г. Барысаве
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца шостага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Брацкая магіла» 1944 год і «Брацкая магіла» 1941–1944 гады на могілках па вул. 8 Сакавіка ў г. Барысаве.
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Брацкая магіла» 1944 год і «Брацкая магіла» 1941–1944 гады на могілках па вул. 8 Сакавіка ў г. Барысаве
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Брацкая магіла» 1944 год і «Брацкая магіла» 1941–1944 гады на могілках па вул. 8 Сакавіка ў г. Барысаве (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «3», уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167):
брацкая магіла (1944 год) на могілках па вул. 8 Сакавіка ў г. Барысаве, шыфр 613Д000006;
брацкая магіла (1941–1944 гады) на могілках па вул. 8 Сакавіка ў г. Барысаве, шыфр 613Д000007.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам ААТ «Белрэстаўрацыя» па заказу Барысаўскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства «Жыллё».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Брацкая магіла» 1944 год і «Брацкая магіла» 1941–1944 гады на могілках па вул. 8 Сакавіка ў г. Барысаве (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці) і іх навакольнага асяроддзя, вызначае межы тэрыторыі, ахоўную зону гісторыка-культурных каштоўнасцей і яе межы, рэжымы іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей уяўляе сабой комплекс пахаванняў, у склад якіх уваходзіць брацкая магіла ў паўднёвай часцы з помнікам, тры стэлы ўздоўж цэнтральнай алеі і невялікія надмагільныя пліты (11 шт.) і злева ад цэнтральнай брацкай магілы знаходзіцца брацкая магіла экіпажа танка Т-34 з помнікам героям-танкістам.
Межамі тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі брацкіх могілак (простакутнік памерамі 49 х 13 м).
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 0,064 га.
7. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
устаноўка рэкламных канструкцый;
пракладка інжынерных камунікацый;
правядзенне работ без выканання патрабаванняў, устаноўленых заканадаўствам у дачыненні да тэрыторый пахаванняў;
пахаванні, не звязаныя з ахвярамі ўдзельнікаў баявых дзеянняў перыяду 1941–1944 гадоў;
высечка дрэваў (акрамя санітарных рубак).
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
8. Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлена, зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння спрыяльных умоў для іх ўспрымання.
9. Вонкавымі межамі зоны аховы з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія даўжынёй 19 м, якая ідзе на адлегласці 3 м ад паўночнага боку агароджы тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей;
на ўсходзе – умоўная лінія даўжынёй 57 м, якая ідзе на адлегласці 3 м ад усходняга боку агароджы тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей;
на поўдні – лінія даўжынёй 20 м, якая ідзе па агароджы тэрыторыі Старых могілак, на якіх знаходзіцца тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей;
на захадзе – лінія даўжынёй 59 м, якая ідзе на адлегласці 3 м ад заходняга боку агароджы тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Унутраныя межы зоны аховы супадаюць з межамі тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Плошча зоны аховы складае 0,049 га.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
змена характару ландшафта;
устаноўка рэкламных канструкцый;
пракладка інжынерных камунікацый (акрамя неабходных для асвятлення гісторыка-культурных каштоўнасцей);
пахаванні;
высадка зялёных насаджэнняў, акрамя рэкамендаванага стварэння «зялёнай сцяны» з боку паўднёвай мяжы ахоўнай зоны;
высечка дрэваў (акрамя санітарных рубак).