Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 29.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 ліпеня 2017 г. № 42

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Царква Усекнавення» у в. Сакалова Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца шостага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Царква Усекнавення» у в. Сакалова Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
27.07.2017 № 42

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Царква Усекнавення» у в. Сакалова Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Царква Усекнавення» у в. Сакалова Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Царква Усекнавення ў в. Сакалова Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000147 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўным унітарным вытворчым прадпрыемствам «Бярозаўская жыллёва-камунальная гаспадарка» па заказу Праваслаўнага прыхода Свята-Іаана Хрысціцеля царквы в. Сакалова Бярозаўскага раёна.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і археалагічных даследаванняў, аналізу навакольнага асяроддзя.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы і зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,43 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляецца ламаная лінія, якая ідзе па агароджы зямельнага ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

змяненне існуючага рэльефу;

пракладка інжынерных камунікацый, не звязаных з функцыянаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне рэкламных канструкцый;

правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па даследаванні і захаванні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

знішчэнне або замена старых надмагільных помнікаў, маючых мастацкія або гістарычныя вартасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі, якія звязаны з патрабаваннем сучаснага выкарыстання, без уліка характара гістарычнага асяроддзя;

высечка дрэў (акрамя санітарных рубак на падставе заключэння ў адносінах да аб’ектаў расліннага свету).

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 1,95 га.

11. Межамі зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ў створы з паўночнай агароджай зямельных участкаў дамоў № 25, 29, 31, 35 па вул. Савецкай, якая праходзіць на адлегласці 63 м ад паўночнай абочыны вул. Савецкай;

на поўдні – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвай агароджай зямельнага ўчастка дома № 24 па вул. Савецкай на адлегласці 45 м ад паўднёвай абочыны вул. Савецкай, перасякае мясцовы праезд, ідзе ўздоўж усходняй абочыны мясцовага праезда, далей уздоўж паўднёвай абочыны праезнай часткі вул. Савецкай, далей па заходняй і паўднёвай агароджы зямельнага ўчастка дома № 26 па вул. Савецкай;

на захадзе – лінія, якая ідзе ад паўднёвай агароджы зямельнага ўчастка дома № 24 па вул. Савецкай, перасякае праезную частку вул. Савецкай, і ідзе ўздоўж агароджы зямельнага ўчастка дома № 25 па вул. Савецкай;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад паўднёвай агароджы зямельнага ўчастка дома № 26 па вул. Савецкай, перасякае праезную частку вул. Савецкай, і ідзе ўздоўж агароджы зямельнага ўчастка дома № 35 па вул. Савецкай.

12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэр’ялаў і архітэктурных прыемаў (вышыня новых і рэканструіраваных будынкаў і збудаванняў не павінна быць вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да вільчака даху);

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

усталяванне асобнастаячых сродкаў вонкавай рэкламы (пілонаў, стэл, шчытоў, лайтпостэраў);

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў;

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі, замена пакрыцця вуліцы і сцежак без выкарыстання гістарычных форм і матэрыялаў;

усталяванне з боку вуліц агароджы нескразной бачнасці, агароджы вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм і матэрыялаў.

 


 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.