![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 чэрвеня 2017 г. № 65
Аб вучэбных планах спецыяльнай адукацыі на 2017/2018 навучальны год
На падставе пункта 9 артыкула 279 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзеныя:
1.1. вучэбныя планы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі:
вучэбны план цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для выхаванцаў з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі;