Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 07.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 сакавіка 2017 г. № 18

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Гістарычны цэнтр г. Віцебска»

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Гістарычны цэнтр г. Віцебска».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
20.03.2017 № 18

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Гістарычны цэнтр г. Віцебска»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Гістарычны цэнтр г. Віцебска» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Гістарычны цэнтр г. Віцебска (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць, калі не ўстаноўлена іншае) з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 212Г000002 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны ўнітарным прадпрыемствам «БелНІІПгорадабудаўніцтва» у складзе праекта «Дэтальны план цэнтральнай часткі г. Віцебска» па заказу Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу гістарычнай і існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту і зона аховы культурнага пласта.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці размешчаны будынкі і збудаванні, планіровачная структура, ландшафт і культурны пласт. 

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 288 га.

8. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці абмежавана лініяй у створы асявой лініі вул. Чэхава ад левага берага р. Заходняя Дзвіна, асявой лініяй вул. Чэхава (забудова паўднёвага боку), асявой лініяй вул. Кутузава (забудова ўсходняга боку), лініяй, якая праходзіць на адлегласці 25 м на поўнач ад чырвонай лініі забудовы паўночнага боку вул. Грыбаедава, лініяй, якая праходзіць на адлегласці 25 м на захад ад чырвонай лініі забудовы заходняга боку вул. Леніна, лініяй, якая праходзіць на адлегласці 25 м на поўнач ад чырвонай лініі забудовы паўночнага боку вул. 1-й Чырвонабрыгаднай, лініяй, якая праходзіць на адлегласці 25 м на поўнач ад чырвонай лініі забудовы паўночнага боку пл. Смаленскай, лініяй, якая праходзіць на ўсход ад чырвонай лініі забудовы ўсходняга боку вул. Камуністычнай, лініяй, якая праходзіць на адлегласці 25 м на захад ад чырвонай лініі забудовы заходняга боку вул. Камуністычнай, лініяй, якая праходзіць на адлегласці 25 м на поўнач ад чырвонай лініі забудовы паўночнага боку вул. Савецкай, лініяй, якая праходзіць па краю тэрасы над левым берагам р. Віцьба, лініяй, якая праходзіць па правым беразе ручаёў Дунай і Гапееў да перасячэння з вул. імя газеты «Правда», па асявой лініі вул. імя газеты «Правда» да перасячэння з чырвонай лініяй паўночна-ўсходняга боку вул. Б.Хмяльніцкага, па гэтай чырвонай лініі названай вуліцы да перасячэння з працягам асявой лініі вул. Шубіна, па асявой лініі вул. Шубіна да злучэння з чырвонай лініяй паўночна-заходняга боку праезду Гогаля, па чырвонай лініі паўночна-заходняга боку праезду Гогаля, па чырвонай лініі ўсходняга і паўднёвага бакоў вул. Калініна, яе працягу да перасячэння з чырвонай лініяй заходняга боку вул. Леніна, па асявой лініі заходняга боку вул. Леніна, па чырвоных лініях паўднёвых бакоў Маскоўскага праспекту і вул. Генерала Белабародава да перасячэння з пунктам на адлегласці 25 м на захад ад чырвонай лініі забудовы заходняга боку вул. Будзённага да яе перасячэння з чырвонай лініяй паўночнага боку вул. Еўсцігнеева, чырвоных лініях усходняга боку вул. Будзённага, паўночна-заходняга боку вул. Касманаўтаў, чырвонай лініяй паўднёва-заходняга боку вул. Савецкай Арміі да перасячэння з асявой лініяй працягу гэтай вуліцы ў бок віядука над чыгункай, умоўнай лініяй у створы лініі на адлегласці 25 м ад чырвонай лініі забудовы паўночна-ўсходняга боку вул. Чырвонай Арміі, лініяй на адлегласці 25 м ад чырвонай лініі забудовы заходняга боку вул. Пакроўскай да пункта на лініі, якая праходзіць у створы чырвонай лініі паўночнага боку 1-й вул. Жарэса, гэтай чырвонай лініяй да яе перасячэння з пунктам на правым беразе р. Заходняя Дзвіна, які знаходзіцца ў створы асявой лініі вул. Чэхава.

9. На тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці распаўсюджваюцца рэжымы ахоўнай зоны.

10. Работы на будынках і збудаваннях, размешчаных у межах гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выконваць у адпаведнасці з заканадаўствам аб культуры на падставе навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай з Міністэрствам культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

11. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання планіровачнай структуры гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе фізічнага захавання і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 321 га.

Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы, захадзе і поўдні –ўмоўная лінія, якая супадае з паўночнай, заходняй і паўднёвай мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на ўсходзе – ўмоўная лінія, якая ідзе ў паўднёвым напрамку ўздоўж чырвонай лініі забудовы ўсходняга боку вул. Камуністычнай да перакрыжавання з вул. Урыцкага, далей уздоўж чырвонай лініі забудовы ўсходняга боку вул. Камуністычнай на адлегласці 50 м ад яе ў паўднёвым напрамку, далей уздоўж лініі, якая праходзіць на адлегласці 25 м на поўнач ад чырвонай лініі забудовы паўночнага боку вул. Савецкай да ўсходняга берага р. Віцьба, далей у перпендыкулярным напрамку да паўночнага краю праезнай часткі вул. Савецкай, далей уздоўж яе на працягу 80 м, далей праходзіць на адлегласці 25 м на паўночны ўсход ад чырвонай лініі забудовы паўночна-ўсходняга боку вул. Баўмана, далей ідзе ў перпендыкулярным напрамку ўздоўж чырвонай лініі забудовы паўночна-заходняга боку 1-й вул. Даватара на адлегласці 25 м ад яе на працягу 90 м, далей перпендыкулярна 1-й вул. Даватара на працягу 75 м, далей у паўднёва-заходнім напрамку да перакрыжавання з паўднёва-заходнім бокам праезнай часткі вул. Баўмана, далей уздоўж гэтай праезнай часткі на паўднёвы ўсход на працягу 50 м, далей паралельна праезнай частцы 1-й вул. Даватара на адлегласці 100 м ад яе на працягу 100 м, далей у паўночна-заходнім напрамку да перакрыжавання з 2-й вул. Даватара, далей на захад уздоўж паўднёвага боку 2-й вул. Даватара на працягу 70 м, далей ламаная лінія, якая ідзе па краі верхняй тэрасы над левым берагам р. Вітьба да 1-й вул. Даватара, па краі верхняй тэрасы над правым берагам ручая Дунай да перасячэння з праспектам Фрунзе, далей ва ўсходнім напрамку на працягу 180 м уздоўж чырвонай лініі забудовы паўднёвага боку праспекту Фрунзе, далей перпендыкулярна праспекту Фрунзе, далей праходзіць па краю верхняй тэрасы над правым берагам Гапеева ручая да перакрыжавання з паўночным бокам вул. Праўда, далей у заходнім напрамку па восях праезных частак вул. Праўда, завул. Авіяцыйнага і вул. Шубіна, далей ідзе ўздоўж чырвонай лініі забудовы заходняга боку вул. Леніна да перакрыжавання з чырвонай лініяй паўднёвага боку Маскоўскага праспекта.

13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

на тэрыторыях былога Верхняга, Ніжняга і Узгорскага замкаў забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя рэканструкцыі па гісторыка-бібліяграфічным матэрыялам у аб’ёмах страчаных гістарычных будынкаў;

змяненне гістарычнай планіровачнай структуры;

устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый;

правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

14. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці дазваляецца:

дзейнасць па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, вызначаным заканадаўствам;

правядзенне мерапрыемстваў па захаванні і аднаўленні гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія ўваходзяць у склад гістарычнага цэнтра г. Віцебска, на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (без навукова-неабгрунтаваных змяненняў у іх аб’ёмна-прасторавае, архітэктурнае і канструктыўнае рашэнне);

распрацоўка праектаў рэгенерацыі кварталаў;

рамонт і рэканструкцыя існуючай гістарычнай забудовы, якой не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, без павелічэння вышыні, параметраў будынкаў і змянення характару іх архітэктуры;

узвядзенне будынкаў перыметральнай забудовы кварталаў на падставе гісторыка-бібліяграфічных і архіўных матэрыялаў;

узвядзенне будынкаў у перыметральнай забудове кварталаў (у выпадку адсутнасці звестак аб існаванні гістарычных будынкаў) з выкарыстаннем модуля (па працягласці фасадаў і вышыні) і характару гістарычнай забудовы (не вышэй за гістарычныя будынкі, якія знаходзяцца на прылеглых тэрыторыях);

узвядзенне будынкаў унутры кварталаў з пераменнай паверхавасцю (максімальная у сярэдзіне кварталаў не болей за 15 м ад узроўню глебы да вышэйшай кропкі даху (не вышэй 4 паверхаў), не болей за 18 м ад узроўню глебы да вышэйшай кропкі даху ўнутры кварталаў, прылеглых да вул. Кірава, не вышэй 5 паверхаў);

правядзенне мерапрыемстваў па захаванні і аднаўленні гістарычнай планіроўкі і яе элементаў;

пракладка інжынерных камунікацый;

аднаўленне страчаных элементаў добраўпарадкавання і рэстаўрацыя гістарычных элементаў (пакрыццё вуліц і пешаходных дарожак, элементаў асвятлення, малых архітэктурных формаў), добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі, замена пакрыцця вуліц і сцежак з выкарыстаннем характэрных гістарычных прыёмаў.

15. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці рэкамендуецца:

вывад прамысловых прадпрыемстваў (ААТ «Віцебскі вінаробны завод», вул. Пакроўская, 7, АСП «БУ № 74» ААТ «Будаўнічы трэст № 9», вул. Праўды, 5, склады ААТ «Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў», вул. Рэвалюцыйная, 30, ААТ «Віцебскі карданажна-паліграфічны камбінат», вул. Пакроўская, 5, ЗАТ «Віцебская макаронная фабрыка», вул. Пакроўская, 4, аўтабаза УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі», вул. Рэвалюцыйная, 7, прадпрыемства дарожна-маставой гаспадаркі ДП «Гардармост», вул. Панковай, 7);

забудова тэрыторый выведзеных прамысловых прадпрыемстваў будынкамі, якія захоўваюць стылістыку гістарычнай забудовы і не пагаршаюць умоў яе ўспрымання;

аднаўленне будынкаў кафедральнага касцёла (былога езуіцкага кляштара) і касцёла Святога Антонія (былога бернардзінскага кляштара).

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

16. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны, з улікам стварэння неабходных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

17. Зона рэгулявання забудовы мае чатыры рэжымы ўтрымання і складаецца з шасці ўчасткаў.

18. Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 8,9 га.

Межамі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўдні – лінія, якая ідзе у створы з асявой лініяй вул. Кутузава ў паўночным напрамку ад паўночнай мяжы вул. Чэхава, далей на адлегласці 25 м на поўнач ад чырвонай лініі забудовы паўночнага боку вул. Грыбаедава, далей праходзіць на адлегласці 25 м на захад ад чырвонай лініі забудовы заходняга боку вул. Леніна, далей ідзе ў паўднёва-ўсходнім напрамку на адлегласці 25 м на поўнач ад чырвонай лініі забудовы паўночнага боку вул. 1-й Чырвонабрыгаднай і паўночнага боку Смаленскай плошчы;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж чырвонай лініі забудовы заходняга боку вул. Гагарына на працягу 150 м;

на поўначы – лінія, якая праходзіць на адлегласці 150 м на поўнач ад чырвонай лініі забудовы паўночнага боку Смаленскай плошчы і вул. 1-й Чырвонабрыгаднай, далей на адлегласці 125 м на поўнач ад чырвонай лініі забудовы паўночнага боку вул. Грыбаедава;

на захадзе – лінія, якая праходзіць на адлегласці 50 м ад чырвонай лініі забудовы заходняга боку вул Кутузава да перакрыжавання з праезнай часткай вул. Чэхава.

19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў.

20. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання дазваляецца:

рэканструкцыя існуючай забудовы з улікам маштабу і парамераў прылеглай гістарычнай забудовы (не вышэй за 9 м ад узроўню глебы да вышэйшай кропкі даху);

новае будаўніцтва не вышэй за 2 паверха з мансардай (не вышэй за 9 м ад узроўню глебы да вышэйшай кропкі даху) у спалучэнні з маштабам і параметрамі навакольнай забудовы;

усталяванне з боку гарадскіх вуліц празрыстай агароджы вышынёй не больш чым 1,2 м;

знос або рэканструкцыя прамысловых і гаспадарчых будынкаў, размешчаных на ўнутрыдваровых тэрыторыях;

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі, замена пакрыцця вуліц і сцежак з выкарыстаннем характэрных гістарычных прыёмаў;

пракладка інжынерных камунікацый.

21. Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 3,2 га.

Межамі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на ўсходзе і поўдні – лінія, якая ідзе ў паўднёва-ўсходнім напрамку на адлегласці 25 м ад паўночнага боку вул. Савецкай Арміі на працягу 80 м, далей ідзе ўздоўж заходняга боку праезнай часткі вул. Пакроўскай на адлегласці 25 м ад яе да перасячэння з лініяй, якая праходзіць у створы з чырвонай лініяй паўночнага боку 1-й вул. Жарэса;

на захадзе і поўначы – лінія, якая ідзе на адлегласці 100 м ад чырвонай лініі забудовы заходняга боку вул. Пакроўскай да праезнай часткі 1-ай вул. Жарэса.

22. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў.

23. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання дазваляецца:

рэканструкцыя існуючай забудовы з улікам маштабу і парамераў прылеглай гістарычнай забудовы (не вышэй за 12 м ад узроўню глебы да вышэйшай кропкі даху);

новае будаўніцтва не вышэй за 2 паверха з мансардай з улікам парамераў прылеглай гістарычнай забудовы (не вышэй за 12 м ад узроўню глебы да вышэйшай кропкі даху);

знос або рэканструкцыя прамысловых і гаспадарчых будынкаў, размешчаных на ўнутрыдваровых тэрыторыях;

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі, замена пакрыцця вуліц і сцежак з выкарыстаннем характэрных гістарычных прыёмаў;

пракладка інжынерных камунікацый.

24. Плошча зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складае 19,1 га.

Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на захадзе –лінія, якая ідзе ў паўднёвым напрамку ўздоўж чырвонай лініі забудовы ўсходняга боку вул. Камуністычнай да перакрыжавання з вул. Урыцкага;

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж чырвонай лініі забудовы паўночнага боку вул. Урыцкага;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж чырвонай лініі забудовы заходняга боку 2-й вул. Садовай;

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж чырвонай лініі забудовы паўднёвага боку праспекта Генерала Люднікава.

Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на захадзе і поўначы – лінія, якая ідзе па асявой лініі вул. Шубіна ад перакрыжавання з завул. Авіяцыйным, далей ідзе ўздоўж чырвонай лініі забудовы заходняга боку вул. Леніна да перакрыжавання з чырвонай лініяй паўднёвага боку Маскоўскага праспекта;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж чырвонай лініі забудовы ўсходняга боку вул. Б.Хмяльніцкага да перакрыжавання з Маскоўскім праспектам;

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі паўднёвага боку Маскоўскага праспекта.

Межамі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на ўсходзе і поўдні – лінія, якая праходзіць на адлегласці 25 м ад паўночнага фасаду будынка чыгуначнага вакзалу, далей ідзе па бардзюрным камені паўночнага боку прывакзальнай плошчы да перасячэння з заходнім бокам вул. Касманаўтаў (уключае тэрыторыю у межах землекарыстання будынка па вул. Касманаўтаў, 14) да перасячэння з праезнай часткай вул. Савецкай Арміі,

на захадзе – лінія, уздоўж правай рэйкі ўсходняга пуці чыгункі да Полацкага пуцеправода;

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвага боку Полацкага пуцеправода ад правай рэйкі ўсходняга пуці чыгункі да заходняга боку вул. Савецкай Арміі.

25. Плошча зоны рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання складае 5,2 га.

Межамі зоны рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на захадзе – лінія, якая ідзе ад бардзюрнага камені паўночнага боку праезду канцэртнага зала «Віцебск», які ідзе ад 1-й вул. Даватара, па краі верхняй тэрасы над правым берагам ручая Дунай да перасячэння з праспектам Фрунзе;

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж чырвонай лініі забудовы паўднёвага боку праспекта Фрунзе ад заходняй кропкі паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка будынка № 2 па праспекту Фрунзе да ўсходняга фасаду будынка № 12 па праспекту Фрунзе;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па ўсходняму фасаду будынка № 12 па праспекту Фрунзе да ўсходняга фасада будынка № 6 па вул. Працы;

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж чырвонай лініі забудовы паўднёвага боку вул. Працы, далей у створы гэтай лініі да перасячэння з 1-й вул. Даватара.

26. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы трэцяга і чацвёртага рэжыму ўтрымання забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў.

27. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы трэцяга і чацвёртага рэжыму ўтрымання дазваляецца:

рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы, новае будаўніцтва не вышэй за 5 паверхаў (не вышэй за 18 м ад узроўню глебы да вышэйшай кропкі даху);

рэканструкцыя з рэстаўрацыяй фасадаў забудовы 1950–1960-ых гадоў;

знос або рэканструкцыя гаспадарчых будынкаў, размешчаных на ўнутрыквартальных тэрыторыях;

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі, замена пакрыцця вуліц і сцежак з выкарыстаннем характэрных гістарычных прыёмаў;

пракладка інжынерных камунікацый.

28. Работы на будынках і збудаваннях, размешчаных у межах зоны рэгулявання забудовы, а таксама на тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы выконваць у адпаведнасці з заканадаўствам аб культуры на падставе навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай з Міністэрствам культуры.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

29. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое гістарычна склалася і мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Зона аховы ландшафту складаецца з трох участкаў.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 51,7 га.

30. Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на захадзе – лінія, якая ідзе уздоўж чырвонай лініі забудовы ўсходняга боку вул. Камуністычнай на адлегласці 50 м ад яе в паўднёвым напрамку, далей уздоўж лініі, якая праходзіць на адлегласці 25 м на поўнач ад чырвонай лініі забудовы паўночнага боку вул. Савецкай да ўсходняга берага р. Віцьба, далей у перпендыкулярным напрамку да паўночнага краю праезнай часткі вул. Савецкай, далей уздоўж яе на працягу 80 м, далей праходзіць на адлегласці 25 м на паўночны ўсход ад чырвонай лініі забудовы паўночна-ўсходняга боку вул. Баўмана, далей ідзе ў перпендыкулярным напрамку ўздоўж чырвонай лініі забудовы паўночна-заходняга боку 1-й вул. Даватара на адлегласці 25 м ад яе на працягу 90 м, далей перпендыкулярна 1-й вул. Даватара на працягу 20 м, далей па краі верхняй тэрасы над левым берагам р. Віцьба, далей уздоўж мяжы зяленай зоны да перасячэння з бардзюрным камені ўсходняга боку 1-й вул. Даватара, далей уздоўж бардзюрнага камені ўсходняга боку 1-й вул. Даватара на поўдзень на працягу 50 м да перасячэння з бардзюрным каменем паўночнага боку вул. Працы;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад бардзюрнага камені ўсходняга боку 1-й вул. Даватара па паўночнай мяжы зямельнага ўчастка будынка № 3а па 1-й вул. Даватара, далей чырвонай лініі забудовы паўднёвага боку вул. Працы, далей уздоўж заходняга і паўночнага боку агароджы зямельнага ўчастка Інстытута тэхнічнай акустыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па праспекту Генерала Люднікава, 13;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж чырвонай лініі забудовы паўднёва-заходняга боку праспекта Генерала Люднікава да перасячэння з умоўнай лініяй, якая праходзіць на адлегласці 25 м на ўсход ад чырвонай лініі забудовы ўсходняга боку 5-й вул. Садовай;

на поўначы – лінія, якая ідзе на адлегласці 25 м на ўсход ад чырвонай лініі забудовы ўсходняга боку 5-й вул. Садовай, далей уздоўж паўночнай мяжы поймы правага берага р. Віцьба да перасячэння з вул. Урыцкага, далей ўздоўж чырвонай лініі забудовы паўночнага боку вул. Урыцкага да перакрыжавання з чырвонай лініяй забудовы ўсходняга боку вул. Камуністычнай.

Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з заходнім фасадам будынка № 27 па праспекту Фрунзе на адлегласці 20 м ад яго на працягу 80 м ў месцы злучэння рэчышчаў ручаёў Дунай і Гапееў;

на поўначы, усходзе і поўдні – лінія, якая ідзе па краях верхняй тэрасы былога рэчышча ручая Дунай.

Межамі трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвага боку вул. Праўды ад кропкі, якая знаходзіцца на адлегласці 25 м ад ўсходняга боку завул. Авіяцыйнага, на працягу 55 м;

на паўночным усходзе, поўдні і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па краях верхняй тэрасы былога рэчышча Гапеева ручая.

31. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

змяненне характару ландшафту і рэльефу;

пракладка транспартных камунікацый.

32. У зоне аховы ландшафту дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні з выкарыстаннем характэрных гістарычных прыёмаў на падставе навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай з Міністэрствам культуры;

аднаўленне пасадак зялёных насаджэнняў;

пракладка інжынерных сетак у грунце з аднаўленнем добраўпарадкавання без змянення рэльефу;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў.

ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА

33. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных артэфактаў.

34. Зона аховы культурнага пласта ўключае тэрыторыі старажытнага Віцебска і складаецца з шасці ўчасткаў.

35. Межамі першага ўчастка зоны аховы культурнага пласта – старажытнага гарадзішча, дзяцінца, тэрыторыі былога Верхняга замка – з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая праходзіць ад вусця р. Віцьба па левабярэжжы ўверх да Кастрычніцкага моста;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая праходзіць ад Кастрычніцкага моста па чырвонай лініі каля будынка былога акруговага суда (вул.Леніна, 32) да вул. Замкавай;

на поўдні – умоўная лінія, якая праходзіць ад пл. Свабоды па вул. Замкавай да р. Заходняя Дзвіна;

на захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць па левабярэжжы р. Заходняя Дзвіна ўверх па цячэнню ад Кіраўскага моста да вусця р. Віцьба.

Межамі другога ўчастка зоны аховы культурнага пласта – старажытнага паселішча, вакольнага горада, тэрыторыі былога Ніжняга замка – з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая праходзіць ад Кіраўскага моста па вул. Замкавай, па чырвонай лініі каля будынка былога акруговага суда (вул. Леніна, 32), па левабярэжжы р. Віцьба, уверх па цячэнню да месца ўпадзення ў яе былога ручая Дунай;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая праходзіць ад месца ўпадзення ў р. Віцьба былога ручая Дунай, уздоўж яго рэчышча да рэчышча былога Замкавага ручая;

на поўдні – умоўная лінія, якая праходзіць ад рэчышча былога ручая Дунай, уздоўж рэчышча былога Замкавага ручая да вул. Калініна, па паўднёвай мяжы пл. Тысячагоддзя да р. Заходняя Дзвіна.

Межамі трэцяга ўчастка зоны аховы культурнага пласта – старажытнага паселішча, пасада г. Віцебска (тэрыторыя былога Узгорскага замка і Узгорскай слабады) – з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая праходзіць ад р. Заходняя Дзвіна па вул. Урыцкага да р. Віцьба, уніз па цячэнню да павароту да Кастрычніцкага моста;

на поўдні – умоўная лінія, якая праходзіць ад павароту р. Віцьба па правабярэжжы ўніз па цячэнню да р. Заходняя Дзвіна;

на захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць ад вусця р. Віцьба па левабярэжжы р. Заходняя Дзвіна ўверх па цячэнню да вул. Урыцкага.

Межамі чацвёртага ўчастка зоны аховы культурнага пласта – старажытнага паселішча, курганаў, некропаля, пасада г. Віцебска (тэрыторыя былой Заручаўскай слабады) – з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая праходзіць ад р. Заходняя Дзвіна па рэчышчы былога Замкавага ручая да рэчышча былога ручая Дунай;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая праходзіць ад рэчышча былога ручая Дунай, уздоўж рэчышча Гапеева ручая (Духаўскі яр) да перакрыжавання з вул. імя газеты «Правда», вул. Шубіна, праезд Гогаля да р. Заходняя Дзвіна;

на захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць ад пл. Перамогі, па левабярэжжы р. Заходняя Дзвіна ўверх па цячэнню да паўднёва-заходняга вугла пл. Тысячагоддзя.

Межамі пятага ўчастка зоны аховы культурнага пласта – сельскіх паселішч, курганнага некропаля г. Віцебска (тэрыторыя былых Кстоўскай і Задунайскай слабод) – з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая праходзіць ад Баўманскага моста па левабярэжжы р. Віцьба да 1-й вул. Даватара;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая праходзіць па 1-й вул. Даватара, вул. Баўмана, 5-й вул. Фрунзе да былога рэчышча ручая Дунай;

на поўдні – умоўная лінія, якая праходзіць ад 5-й вул. Фрунзе па былым правабярэжжы р. Дунай да перакрыжавання яго з пр. Фрунзе па левабярэжжы р. Віцьба ўверх па цячэнню да Баўманскага моста.

Межамі шостага ўчастка зоны аховы культурнага пласта – сельскіх паселішч (тэрыторыя былой Задзвінскай слабады) – з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая праходзіць ад р. Заходняя Дзвіна па вул. Еўсцігнеева да вул. Дзімітрава;

на захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць па вул. Дзімітрава да пачатку вул. Савецкай Арміі, да перакрыжавання вул. Пакроўскай і 1-й вул. Жарэса;

на поўначы – умоўная лінія, якая праходзіць па 1-й вул. Жарэса да р. Заходняя Дзвіна;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая праходзіць ад 1-й вул. Жарэса па правабярэжжы р. Заходняя Дзвіна да вул. Еўсцігнеева.

36. У зоне аховы культурнага пласта дазваляецца правядзенне будаўнічых і земляных работ з умовай прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.