![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 мая 2016 г. № 18
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былога жаночага вучылішча па вул. Камсамольскай, 3 у г.п. Парычы Светлагорскага раёну Гомельскай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былога жаночага вучылішча па вул. Камсамольскай, 3 у г.п. Парычы Светлагорскага раёну Гомельскай вобласці».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былога жаночага вучылішча па вул. Камсамольскай, 3 у г.п. Парычы Светлагорскага раёну Гомельскай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога жаночага вучылішча па вул. Камсамольскай, 3 у г.п. Парычы Светлагорскага раёну Гомельскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Будынак былога жаночага вучылішча па вул. Камсамольскай, 3 у г.п. Парычы Светлагорскага раёну Гомельскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Д000768 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» на падставе заказа адкрытага акцыянернага таварыства «Інстытут Гомельграмадзянпраект».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналіза існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена з улікам неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія даўжынёй 30 м, якая ідзе па паўночна-заходнім баку бетоннай агароджы кветніка і ў створы з ёй уздоўж вул. Камсамольскай;
на паўночным усходзе – умоўная лінія даўжынёй 31 м, якая ідзе па вонкавым баку бетоннай агароджы тэрыторыі будынка былога жаночага вучылішча, паўночна-ўсходнім фасадзе гаспадарчай пабудовы;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія даўжынёй 30,5 м, якая ідзе па паўночна-заходніх фасадах гаспадарчых пабудоў, агароджы тэрыторыі;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія даўжынёй 25 м, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе гаспадарчай пабудовы, далей у створы з ёй да ўмоўнай лініі агароджы кветніка ўздоўж вул. Камсамольскай.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,14 га.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца ўзвядзенне новых будынкаў, устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
пракладка неабходных інжынерных камунікацый;
добраўпарадкаванне тэрыторыі.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух рэжымаў утрымання і ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці, з улікам стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.
12. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ўстаноўлена на чатырох участках, якія прымыкаюць да ахоўнай зоны з паўночнага ўсходу, паўднёвага захаду, насупраць гісторыка-культурнай каштоўнасці праз вул. Камсамольскую і на поўдні па вул. 75-й Гвардзейскай.
13. Першы ўчастак першага рэжыму ўтрымання знаходзіцца насупраць гісторыка-культурнай каштоўнасці праз вул. Камсамольскую.
Межамі першага ўчастка першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія даўжынёй 125 м, якая ідзе ад агароджы па вул. Плошча Майская па мяжы зямельных участкаў паміж дамамі № 12 па вул. Камсамольскай і № 7 па вул. Плошча Майская і ў створы з ёй да мяжы зямельных участкаў паміж домам № 10 па вул. Маякоўскага і домам № 2 па вул. Камсамольскай да агароджы па вул. Маякоўскага;
на паўночным усходзе – умоўная лінія даўжынёй 25 м, якая ідзе па вонкавым баку агароджы тэрыторыі дома № 2 па вул. Камсамольскай ад мяжы зямельных участкаў паміж домам № 10 па вул. Маякоўскага і домам № 2 па вул. Камсамольскай да вонкавага баку агароджы па вул. Камсамольскай;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія даўжынёй 127 м, якая ідзе па вонкавым баку агароджы сядзібнай забудовы ўздоўж вул. Камсамольскай ад вул. Маякоўскага да вул. Плошча Майская;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія даўжынёй 22 м, якая ідзе па вонкавым баку агароджы тэрыторыі дома № 12 па вул. Камсамольскай ад агароджы па вул. Камсамольскай да мяжы зямельных участкаў паміж дамамі № 12 па вул. Камсамольскай і № 7 па вул. Плошча Майская.
Плошча першага ўчастка першага рэжыму ўтрымання складае 0,41 га.
14. Другі ўчастак першага рэжыму ўтрымання знаходзіцца на паўночным ўсходзе ад ахоўнай зоны на вуглу вул. Камсамольскай і Маякоўскага.
Межамі другога ўчастка першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія даўжынёй 45 м, якая ідзе па вонкавым баку агароджы сядзібнай забудовы ўздоўж вул. Камсамольскай ад агароджы тэрыторыі будынка былога жаночага вучылішча да агароджы па вул. Маякоўскага;
на паўночным усходзе – умоўная лінія даўжынёй 69 м, якая ідзе па агароджах сядзібнай забудовы ўздоўж вул. Маякоўскага ад агароджы па вул. Камсамольскай да мяжы зямельнага ўчастка дома № 16 па вул. Маякоўскага;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па межах зямельнага ўчастка дома № 16 па вул. Маякоўскага, паўднёва-ўсходнім фасадзе руйнаванай цаглянай пабудовы да граніцы тэрыторыі будынка былога жаночага вучылішча;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе гаспадарчай пабудовы, граніцы ахоўнай зоны да агароджы па вул. Камсамольскай.
Плошча другога ўчастка першага рэжыму ўтрымання складае 0,46 га.
15. Трэці ўчастак першага рэжыму ўтрымання знаходзіцца на паўночным ўсходзе ад ахоўнай зоны.
Межамі трэцяга ўчастка першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі дома № 7а па вул. 75-й Гвардзейскай;
з іншых бакоў – умоўныя лініі, якія ідуць па межах зямельнага ўчастка дома № 7а па вул. 75-й Гвардзейскай.
Плошча трэцяга ўчастка першага рэжыму ўтрымання складае 0,13 га.
16. Чацвёрты ўчастак першага рэжыму ўтрымання знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад ахоўнай зоны на рагу вул. Камсамольская і вул. 75-я Гвардзейская.
Межамі чацвёртага ўчастка першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія даўжынёй 23 м, якая ідзе па вонкавым баку бетоннай агароджы кветніка і ў створы з ёй уздоўж вул. Камсамольскай;
з іншых бакоў – умоўныя лініі, якія ідуць па агароджы тэрыторыі будынка па вул. Камсамольскай, 5.
Плошча чацвёртага ўчастка першага рэжыму ўтрымання складае 0,09 га.
17. Агульная плошча чатырох участкаў першага рэжыму ўтрымання складае 1,09 га.
18. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў вышынёй болей аднаго паверха з мансардай (вышэй 7 м ад ўзроўню глебы да вільчаку даху);
выкарыстанне канструкцый прамысловага панэльнага домабудавання;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбуха-пажаранебяспечнымі.
19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання дазваляецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў вышынёй не болей аднаго паверха з мансардай (не вышэй за 7 м ад ўзроўню паверхні глебы да вільчаку даху);
рамонт і рэканструкцыя існуючай забудовы без павялічвання вышыні;
пракладка інжынерных камунікацый;
добраўпарадкаванне тэрыторыі.
20. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання рэкамендуецца пры будаўнічых работах выкарыстоўваць традыцыйныя для рэгіёна архітэктурныя формы і матэрыялы.
21. Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання ўстаноўлена на тэрыторыі, якая знаходзіцца ад ахоўнай зоны з паўночнага захаду і выходзіць на былую гандлёвую плошчу (вул. плошча Майская).
22. Межамі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія даўжынёй 125 м, якая ідзе па вонкавым баку агароджы сядзібнай забудовы ўздоўж вул. Плошча Майская ад агароджы па вул. Плошча Майская да агароджы па вул. Маякоўскага;
на паўночным усходзе – умоўная лінія даўжынёй 22 м, якая ідзе па вонкавым баку агароджы тэрыторыі дома № 10 па вул. Маякоўскага да мяжы земельных участкаў паміж домам № 10 па вул. Маякоўскага і домам № 2 па вул. Камсамольскай;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія даўжынёй 125 м, якая ідзе ад агароджы па вул. Маякоўскага па мяжы земельных участкаў паміж домам № 10 па вул. Маякоўскага і домам № 2 па вул. Камсамольская і ў створы з ёй да мяжы земельных участкаў паміж дамамі № 12 па вул. Камсамольская і № 7 па вул. Плошча Майская да агароджы па вул. Плошча Майская;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія даўжынёй 22 м, якая ідзе па вонкавым баку агароджы тэрыторыі дома № 7 па вул. Плошча Майская ад мяжы земельных участкаў паміж дамамі № 12 па вул. Камсамольскай і № 7 па вул. Плошча Майская да кута вул. Плошча Майская.
Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,41 га.
23. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў вышынёй болей двух паверхаў з мансардай (вышэй 10 м ад узроўню паверхні глебы да вільчаку даху);
выкарыстанне пры будаўнічых работах канструкцый прамысловага панэльнага домабудавання;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбуха-пажаранебяспечнымі.
24. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання дазваляецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў вышынёй не болей двух паверхаў з мансардай (не вышэй за 10 м ад узроўня паверхні глебы да вышыні адзнакі даху);
рамонт і рэканструкцыя існуючай забудовы вышынёй не болей двух паверхаў з мансардай (не вышэй за 10 м ад узроўня паверхні глебы да вільчаку даху);
пракладка інжынерных камунікацый;
добраўпарадкаванне тэрыторыі.
25. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання рэкамендуецца пры будаўнічых работах выкарыстоўваць традыцыйныя для рэгіёна архітэктурныя формы і будаўнічыя матэрыялы.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
26. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання навакольнага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці, якое гістарычна склалася і непасрэдна звязана з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі, якая прымыкае да ахоўнай зоны з поўдня.
27. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад вул. 75-й Гвардзейскай да вул. Маякоўскага па паўднёва-ўсходняй граніцы чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання, ахоўнай зоны, паўднёва-ўсходняй граніцы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання;
на ўсходзе – умоўная ламаная лінія працягласцю 41 м па агароджы уздоўж вул. Маякоўскага паміж граніцамі зямельных участкаў дамоў № 16 і № 20 па вул. Маякоўскага, далей па граніцах зямельных участкаў дамоў № 20-24 па вул. Маякоўскага да граніц зямельнага ўчастка дома № 3 па вул. 75-й Гвардзейскай;
на паўднёвым захадзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе па правым няцотным баку вул. 75-й Гвардзейскай ад граніц зямельнага ўчастка дома № 3 па вул. 75-й Гвардзейскай да агароджы тэрыторыі будынка па вул. Камсамольскай, 5, абыходзячы тэрыторыю зямельнага ўчастка дома № 7а па вул. 75-й Гвардзейскай.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 1,47 га.
28. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
змена існуючага характару навакольнага асяроддзя;
пракладка транспартных камунікацый;
размяшчэнне аўтастаянак;
высечка зялёных насаджэнняў (акрамя санітарных высечак).
29. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:
кансервацыя рэшткаў страчаных гістарычных збудаванняў;
гаспадарчая дзейнасць, якая не наносіць шкоды навакольнаму асяроддзю і не скажае яго, не патрабуе ўзвядзення новых збудаванняў (сенакос, выпас жывёлы, палявыя, агародныя і іншыя работы, якія не вядуць да змянення навакольнага асяроддзя);
добраўпарадкаванне і азеляненне, якое не скажае існуючы характар тэрыторыі;
пракладка інжынерных камунікацый;
санітарныя высечкі зялёных насаджэнняў.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА
30. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыі ахоўнай зоны.
31. Пры правядзенні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў.