![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 лістапада 2016 г. № 60
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Свярдлова, 7 у г. Мінску»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Свярдлова, 7 у г. Мінску».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Свярдлова, 7 у г. Мінску»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Свярдлова, 7 у г. Мінску» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Будынак па вул. Свярдлова, 7 у г. Мінску з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Г000243 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказу ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт».
4. Праект выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і навакольнага гістарычнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Зоны аховы, вызначаныя праектам зон аховы, размяшчаюцца на тэрыторыі квартала, абмежаванага вуліцамі – Свярдлова, Карла Маркса, Кірава, Валадарскага.
6. Праектам зон аховы ўлічаны зоны аховы каштоўнасці – будынка па вул. Валадарскага, 24 у г. Мінску, распрацаваны ААТ «Праектрэстаўрацыя», зацверджаны пастановай Міністэрства культуры ад 14 верасня 2011 г. № 44, і будынка па вул. Ленінградскай, 6 у г. Мінску, распрацаваны ААТ «Цэнтр па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый», зацверджаны пастановай Міністэрства культуры ад 15 студзеня 2010 г. № 1.
7. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
8. Праект зон аховы выкананы на падставе гісторыка-архітэктурнага апорнага плану і плану ландшафтнага аналізу.
9. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана зыходзячы з умоў фізічнага захавання будынка.
11. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца з трох участкаў.
12. Першы ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлены на тэрыторыі, прылеглай да цэнтральнай часткі галоўнага фасада будынка па вул. Свярдлова, 7.
Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,01 га.
Межамі першага ўчастка ахоўнай зоны служаць:
на паўночным захадзе, паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па галоўным фасадзе будынка па вул. Свярдлова, 7 ад вяршыні паўднёвага кута асновы пілона з левага боку ад уваходу ў будынак да вяршыні заходняга кута асновы пілона з правага боку ад уваходу ў будынак;
на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. Свярдлова ад заходняга кута пілона з правага боку ад уваходу ў будынак па вул. Свярдлова, 7 да паўднёвага кута пілона з левага боку ад уваходу ў будынак па вул. Свярдлова, 7.
13. Другі ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлены на заходняй частцы ўнутрыквартальнай тэрыторыі.
Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,048 га.
Межамі другога ўчастка ахоўнай зоны служаць:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім тарцом будынка па вул. Карла Маркса, 2 ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Карла Маркса, 2 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе 2-павярховай часткі будынка па вул. Свярдлова, 7;
на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – лінія якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе 2-павярховай часткі будынка па вул. Свярдлова, 7, па дваровым фасадзе асноўнага аб’ёму будынка па вул. Свярдлова, 7 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Карла Маркса, 2;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Карла Маркса, 2.
14. Трэці ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлены на паўднёва-заходняй частцы дваровай тэрыторыі квартала.
Плошча трэцяга ўчастка ахоўнай зоны складае 0,047 га.
Межамі трэцяга ўчастка ахоўнай зоны служаць:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім тарцом будынка па вул. Карла Маркса, 2 ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе 2-павярховай часткі будынка па вул. Свярдлова, 7 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім тарцом гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім тарцом гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім тарцом будынка па вул. Карла Маркса, 2 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па дваровым фасадзе асноўнага аб’ёму будынка па вул. Свярдлова, 7;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па дваровым фасадзе асноўнага аб’ёму будынка па вул. Свярдлова, 7 ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе у створы з паўднёва-ўсходнім фасадам тарцом гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе 2-павярховай часткі будынка па вул. Свярдлова, 7;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе 2-павярховай часткі будынка па вул. Свярдлова, 7 ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па дваровым фасадзе асноўнага аб’ёму будынка па вул. Свярдлова, 7 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім тарцом будынка па вул. Карла Маркса, 2.
15. На тэрыторыі ўсіх участкаў ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці дазваляецца правядзенне работ па добраўпарадкаванні, пракладцы інжынерных камунікацый.
16. На тэрыторыі ўсіх участкаў ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца ўзвядзенне новых будынкаў і збудаванняў.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
17. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi захавання гістарычнага маштабу забудовы на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
18. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена ў паўднёвай частцы квартала, прылягае да зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці – будынка па вул. Валадарскага, 24 у г. Мінску.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,29 га.
Межамі зоны рэгулявання забудовы служаць:
на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці – будынка па вул. Валадарскага, 24; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці – будынка па вул. Валадарскага, 24 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім тарцом будынка па вул. Кірава, 9; далей на паўночным усходзе, паўночным захадзе, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім тарцом будынка па вул. Кірава, 9, па гэтым тарцы, па паўночна-заходнім фасадзе, па паўночна-ўсходнім тарцы ўстаўкі паміж будынкамі па вул. Кірава, 9 і 11 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе ўстаўкі паміж будынкамі па вул. Кірава, 9 і 11;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе ўстаўкі паміж будынкамі па вул. Кірава, 9 і 11; далей лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходннім тарцы будынка па вул. Кірава, 9 і ў створы з ім да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. Кірава; далей чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. Кірава да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. Свярдлова;
на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. Свярдлова да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой трэцяга ўчастку ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой трэцяга ўчастку ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці і гэтая мяжа; далей на паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе – паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя мяжы трэцяга ўчастку ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім тарцы 2-павярховай часткі будынка па вул. Свярдлова, 7;
на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе – паўднёва-ўсходняя, паўночна-ўсходняя межы другога ўчастку ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці – будынка па вул. Валадарскага, 24; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці – будынка па вул. Валадарскага, 24 да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці – будынка па вул. Валадарскага, 24.
19. У зону рэгулявання забудовы ўключаны таксама будынак па вул. Карла Маркса, 2.
20. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова будынкаў і збудаванняў, існуючых, не вышэй за адзнаку 230,0 м у Балтыйскай сістэме вышынь (не вышэй узроўню вянчаючых карнізаў гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных побач – будынкаў па вул. Свярдлова, 7, вул. Кірава, 11, вул. Валадарскага, 24);
правядзенне добраўпарадкавання;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый.
21. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.