![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 ліпеня 2016 г. № 61
Аб зацвярджэнні тыпавой вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыпліне) «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» прафесіянальнага кампанента
На падставе часткі другой пункта 8 артыкула 185 і часткі другой пункта 9 артыкула 201 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць тыпавую вучэбную праграму па вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыпліне) «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» прафесіянальнага кампанента тыпавых вучэбных планаў па спецыяльнасцях (накірунках спецыяльнасцей) (акрамя спецыяльнасці 2-26 02 31 «Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання») для рэалізацыі адукацыйных праграм прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне кваліфікацыі рабочага (служачага), для рэалізацыі адукацыйных праграм сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне кваліфікацыі спецыяліста, рабочага з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якая дадаецца.