![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 красавіка 2015 г. № 16
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс былой сядзібы (сядзібны дом, парк) у г.п. Поразава Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс былой сядзібы (сядзібны дом, парк) у г.п. Поразава Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс былой сядзібы (сядзібны дом, парк) у г.п. Поразава Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс былой сядзібы (сядзібны дом, парк) у г.п. Поразава Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Комплекс былой сядзібы (сядзібны дом, парк) у г.п. Поразава Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 412Г000482 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе таварыства з абмежаванай адказнасцю «Сорбье».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі парку, на якой размешчаны сядзібны дом.
Межы тэрыторыі парку вызначаны на падставе гістарычных графічных матэрыялаў, натурных даследаванняў з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 8,58 га.
8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе, усходзе, паўднёвым усходзе – лінія правага берага р. Рось ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фрагментарна захаваўшымся насаджэннем старых дрэў, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёвым фасадам гаспадарчай пабудовы на прысядзібным участку дома № 72 па вул. Палятаева;
на поўдні – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвым фасадам гаспадарчай пабудовы на прысядзібным участку дома № 72 па вул. Палятаева, ад кропкі перасячэння з лініяй правага берага р. Рось да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з усходняй агароджай прысядзібнага ўчастка дома № 72 па вул. Палятаева; далей на захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з усходняй агароджай прысядзібнага ўчастка дома № 72 па вул. Палятаева, па гэтай агароджы да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночнай агароджы гэтага ўчастка; далей на поўначы – лінія, якая ідзе па паўночнай агароджы, па паўночным фасадзе дома № 72 па вул. Палятаева, па паўночнай агароджы да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па заходняй агароджы гэтага ўчастка; далей на захадзе – лінія, якая ідзе па заходняй агароджы ўчастка, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёвай агароджай тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей на поўдні – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвай агароджай тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, па гэтай агароджы да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім краі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім краі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ў створы з ёй, да кропкі перасячэння з лініяй правага берага р. Рось.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці дазваляецца:
дзейнасць па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
правядзенне рэстаўрацыі сядзібнага дома;
выкананне рэканструкцыі тэрыторыі парку.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці рэкамендуеццца аднаўленне страчаных пабудоў фальварка.
11. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу забудовы на тэрыторыях, прылеглых да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Зона рэгулявання забудовы размяшчаецца на тэрыторыі сядзібнай забудовы з паўднёвага боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 1,30 га.
13. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на поўначы – паўднёвая мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі перасячэння з гарызанталлю адзнакі 166 м;
на паўднёвым усходзе – гарызанталь адзнакі 166 м ад кропкі перасячэння з паўднёвай мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з прасялковай дарогай;
на поўдні – лінія, якая ідзе ў створы з прасялковай дарогай, ад кропкі перасячэння з гарызанталлю адзнакі 166 м да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з прасялковай дарогай, да кропкі перасячэння з паўднёвай мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй за шэсць метраў ад узроўню глебы да узроўню вільчака даху.
15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без павелічэння павярховасці;
правядзенне сельскагаспадарчых работ;
пракладка інжынерных камунікацый;
добраўпарадкаванне тэрыторыі.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
16. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі, на якой захаваўся гістарычны характар ландшафту.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 82,90 га.
17. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным усходзе, усходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці дзесяці метраў у глыбіню ад краю лесу, які размешчаны з усходняга боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па восі прасялковай дарогі, якая перасякае р. Рось, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па восі прасялковай дарогі ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы ляснога масіву; далей вось прасялковай дарогі ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы ляснога масіву да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам дома № 50 па вул. Палятаева;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам дома № 50 па вул. Палятаева, ад кропкі перасячэння з воссю прасялковай дарогі ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы ляснога масіву да кропкі перасячэння з гарызанталлю адзнакі 166 м;
на захадзе – гарызанталь адзнакі 166 м ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам дома № 50 па вул. Палятаева, да кропкі перасячэння з паўднёвай мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на поўначы, паўночным захадзе, захадзе, паўднёвым усходзе, усходзе, паўднёвым усходзе – паўднёвая, паўднёва-ўсходняя, усходняя, паўночна-заходняя, заходняя, паўночна-заходняя межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей паўночна-заходняя мяжа зоны рэгулявання забудовы да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па восі прасялковай дарогі;
на поўдні – лінія, якая ідзе па восі прасялковай дарогі, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходняй мяжы зоны рэгулявання забудовы, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі аўтадарогі Поразава–Ваўкавыск;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі аўтадарогі Поразава–Ваўкавыск, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па восі прасялковай дарогі, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па восі прасялковай дарогі, якая перасякае р. Рось;
на поўначы – лінія, якая ідзе па восі прасялковай дарогі, якая перасякае р. Рось, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі аўтадарогі Поразава–Ваўкавыск, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе на адлегласці дзесяці метраў у глыбіню ад краю лесу, размешчанага з паўночна-ўсходняга боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;
пракладка магістральных дарог;
змяненне характару ландшафту.
19. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаванні;
пракладка інжынерных камунікацый;
санітарная высечка зялёных насаджэнняў;
правядзенне мерапрыемстваў па захаванні і аднаўленні гістарычнага ландшафту.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА
20. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на участку былога фальварка, на якім захаваліся фрагменты збудаванняў.
Плошча зоны аховы культурнага пласта складае 2,20 га.
21. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў.
|
Дадатак да праекта зон аховы гісторыка-культурнай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс былой сядзібы (сядзібны дом, парк) у г.п. Поразава Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці»
ЭКСПЛІКАЦЫЯ |
|
УМОЎНЫЯ АБАЗНАЧЭННІ |
||||
№ на |
Назвы |
Заўвагі |
|
№ |
Абазначэнне |
Назвы |
1 |
Комплекс былой сядзібы, сярэдзіна 19 стагоддзя |
|
|
1 |
|
Матэрыяльная нерухомая гісторыка-культурная каштоўнасць |
2 |
Сядзібны дом |
|
|
2 |
|
Дысгарманічны будынак |
3 |
Парк |
|
|
3 |
|
Зона рэгулявання забудовы |
|
|
|
|
4 |
|
Зона аховы ландшафту |
|
|
|
|
5 |
|
Зона аховы культурнага пласта |
|
|
|
|
6 |
|
Рака |