Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 27.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 лютага 2015 г. № 3

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1943 г.) у в. Піркі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1943 г.) у в. Піркі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
10.02.2015 № 3

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1943 г.) у в. Піркі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1943 г.) у в. Піркі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Брацкая магіла (1943 г.) у в. Піркі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Д000118 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Рута У.К. па заказе дзяржаўнай прыродаахоўнай навукова-даследчай установы «Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік» г. Хойнікі.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу навакольнага асяроддзя і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена ахоўная зона.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўяўляе сабою комплекс пахаванняў, на якой размяшчаюцца манумент воіна-вызваліцеля на подыуме, цэнтральнае надмагілле з зоркай і чатыры групы надмагілляў, сіметрычна размешчаныя адносна восі комплексу.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,07 га.

8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе па вонкавых контурах падмурка агароджы з уваходам на тэрыторыю комплексу;

на захадзе, поўдні, усходзе – лінія, якая ідзепа вонкавых контурах падмурка агароджы комплексу.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці дазваляецца:

правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці;

падзахараненне астанкаў воінаў, якія загінулі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, выяўленых у ходзе работ пошукавых атрадаў з улікам забеспячэння захаванасці існуючых элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

11. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання і захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона размяшчаецца вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўключае элементы планіровачнай структуры, значныя для аб’ёмна-прасторавага ўспрымання брацкай магілы.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,1 га.

12. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – дугападобная лінія, якая ідзе па мяжы праезнай часткі на скрыжаванні дарог;

на ўсходзе – прамая лінія, якая ідзе на захад пад вуглом ад усходняй кропкі паўночнай мяжы на праезнай частцы і злучае яе з ўсходняй кропкай на паўднёвай мяжы;

на поўдні – прамая лінія, якая ідзе паралельна паўднёваму баку агароджы комплексу;

на захадзе – прамая лінія, якая ідзе перпендыкулярна праезнай частцы і злучае кропку на мяжы праезнай часткі з заходняй кропкай паўднёвай мяжы.

13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

усталяванне буйнапамерных шыльд і інфармацыйных канструкцый.

14. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

высечка зялёных насаджэнняў, якія скажаюць успрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-
культурнай каштоўнасці –
«Брацкая магіла (1943 г.)
у в. Піркі Брагінскага раёна
Гомельскай вобласці»

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1943 г.) у в. Піркі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці»

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.