![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 снежня 2014 г. № 73
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Пакроўская царква (1807 год) у г.п. Стрэшын Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Пакроўская царква (1807 год) у г.п. Стрэшын Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова 16.12.2014 № 73 |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Пакроўская царква (1807 год) у г.п. Стрэшын Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Пакроўская царква (1807 год) у г.п. Стрэшын Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Пакроўская царква (1807 год) на скрыжаванні вуліц Леніна і Калініна ў г.п. Стрэшын Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 312Г000318 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы; зона аховы ландшафту; зона аховы культурнага пласта.
Схема зон аховы дадаецца.
7. Зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – брацкая магіла (1944 год) у г.п. Стрэшын Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці, якая размешчана ў ахоўнай зоне гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Пакроўская царква (1807 год) у г.п. Стрэшын Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці, зацверджаны пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2013 г. № 1 «Об утверждении проекта зон охраны историко-культурных ценностей – воинского захоронения в г. Жлобине и братских могил на территории Жлобинского района Гомельской области».
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
8. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і супадае з гістарычнай тэрыторыяй, якая захавала характар планіроўкі на працягу апошніх ста гадоў.
Плошча ахоўнай зоны складае 4,26 га.
9. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй агароджай прысядзібных участкаў цотнага боку вул. Калініна, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы прысядзібных участкаў няцотнага боку вул. Леніна, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з заходняй агароджай прысядзібных участкаў цотнага боку вул. Калініна;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ў створы з заходняй агароджай прысядзібных участкаў цотнага боку вул. Калініна, далей па гэтай агароджы і ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй агароджай прысядзібных участкаў цотнага боку вул. Калініна, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы прысядзібных участкаў цотнага боку вул. Камсамольскай;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы прысядзібных участкаў цотнага боку вул. Камсамольскай і ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з заходняй агароджай прысядзібных участкаў цотнага боку вул. Калініна, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй агароджай прысядзібных участкаў няцотнага боку вул. Леніна;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй агароджай прысядзібных участкаў няцотнага боку вул. Леніна, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй агароджай прысядзібных участкаў цотнага боку вул. Камсамольскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй агароджай прысядзібных участкаў цотнага боку вул. Калініна.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, не звязаных з функцыянаваннем Пакроўскай царквы.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без павелічэння іх вышыні і памеру ўздоўж вуліц, на якія яны выходзяць галоўнымі фасадамі;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны рэкамендуецца:
дэмантаж дысануючых пабудоў;
вынас забудовы па меры фізічнага зносу.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Зона рэгулявання забудовы размяшчаецца на тэрыторыі сядзібнай забудовы.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 3,26 га.
14. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая злучае вяршыні паўночна-заходняга і паўночнага кутоў аднапавярховага будынка ў паўночнай частцы тэрыторыі, на якой знаходзіцца гарадзішча;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе аднапавярховага будынка ў паўночнай частцы тэрыторыі, на якой знаходзіцца гарадзішча, і ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам гэтага будынка да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам аднапавярховай часткі будынка Дома культуры; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам аднапавярховай часткі будынка Дома культуры і па гэтым фасадзе; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе аднапавярховага будынка ў паўночнай частцы тэрыторыі, на якой знаходзіцца гарадзішча, і ў створы з ім да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночным фасадзе цаглянай гаспадарчай пабудовы на мяжы прысядзібнага ўчастка; далей на поўначы, усходзе – лінія, якая ідзе па паўночным і ўсходнім фасадах гэтай гаспадарчай пабудовы; далей на поўначы, усходзе – лінія, якая ідзе па паўночнай і ўсходняй агароджах прысядзібных участкаў па вул. Калініна, да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны;
на паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе, захадзе – паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя, усходняя межы ахоўнай зоны; далей на захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з усходняй мяжой ахоўнай зоны, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночнай агароджай прысядзібных участкаў па вул. Калініна;
на ўсходзе – лінія, якая злучае кропку скрыжавання лініі, якая ідзе ў створы з усходняй мяжой ахоўнай зоны, з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночнай агароджай прысядзібных участкаў па вул. Калініна, і кропку скрыжавання лініі, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны, з лініяй, якая ідзе на адлегласці дваццаці метраў да ўсходу ад усходняй мяжы ахоўнай зоны; далей лінія, якая ідзе на адлегласці дваццаці метраў да ўсходу ад усходняй мяжы ахоўнай зоны, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дваццаці метраў да паўднёвага захаду ад паўднёва-заходняй мяжы ахоўнай зоны;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці дваццаці метраў да паўднёвага захаду ад паўднёва-заходняй мяжы ахоўнай зоны, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дваццаці метраў да ўсходу ад усходняй мяжы ахоўнай зоны, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дваццаці метраў да паўночнага захаду ад паўночна-заходняй мяжы ахоўнай зоны;
на паўночным захадзе – лінія, якая злучае кропку скрыжавання лініі, якая ідзе на адлегласці дваццаці метраў да паўднёвага захаду ад паўднёва-заходняй мяжы ахоўнай зоны, з лініяй, якая ідзе на адлегласці дваццаці метраў да паўночнага захаду ад паўночна-заходняй мяжы ахоўнай зоны, і вяршыню паўночна-заходняга вугла аднапавярховага будынка ў паўночнай частцы тэрыторыі, на якой знаходзіцца гарадзішча.
15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, дабудоўка існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за сем метраў ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху.
16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
пракладка інжынерных камунікацый;
добраўпарадкаванне тэрыторыі.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
17. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зона аховы ландшафту займае тэрыторыю азялененага берага р. Днепр, дзе знаходзіцца гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (1-е тысячагоддзе да н.э. – 2-е тысячагоддзе н.э.) на правым беразе р. Днепр, урочышча Гарадок (далей – гарадзішча).
Плошча зоны аховы ландшафту складае 1,50 га.
18. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўначы, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па краі схілу ўздоўж берага р. Днепр, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам асноўнага аб’ёму аднапавярховага будынка ў паўночнай частцы тэрыторыі, да кропкі скрыжавання з гарызантальнай адзнакай 136,5; далей па гарызантальнай адзнацы 136,5 да кропкі скрыжавання з заходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы; далей лінія, якая ідзе па заходняй мяжы зоны рэгулявання забудовы, да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны;
на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа ахоўнай зоны;
на захадзе, поўдні, паўднёвым захадзе, паўночным захадзе – усходняя, паўночная, паўночна-ўсходняя, паўднёва-ўсходняя межы зоны рэгулявання забудовы.
19. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;
пракладка магістральных дарог;
змяненне характару ландшафту;
выкананне земляных работ без папярэдніх археалагічных даследаванняў.
20. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаванні;
пракладка інжынерных камунікацый;
санітарная высечка зялёных насаджэнняў.
21. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту рэкамендуецца правядзенне археалагічных даследаванняў на тэрыторыі гарадзішча.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА
22. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыі зоны аховы ландшафту і ахоўнай зоны.
Плошча зоны аховы культурнага пласта складае 3,20 га.
23. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць правядзенне археалагічных даследаванняў і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005).
|
да праекта зон аховы гісторыка- |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Пакроўская царква у г.п. Стрэшын Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці»