Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 27.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 лістапада 2014 г. № 63

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Усясвяцкая царква. Дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера і экстэр’ера (в. Пірэвічы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці)»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Усясвяцкая царква. Дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера і экстэр’ера (в. Пірэвічы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці)».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
10.11.2014 № 63

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Усясвяцкая царква. Дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера і экстэр’ера (в. Пірэвічы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці)»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Усясвяцкая царква. Дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера і экстэр’ера (в. Пірэвічы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці)» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Усясвяцкая царква. Дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера і экстэр’ера (в. Пірэвічы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці) з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Г000312 згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.

7. Зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – брацкая магіла (1941–1944 гады) у в. Пірэвічы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці, якая размешчана ў зоне аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці «Усясвяцкая царква. Дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера і экстэр’ера (в. Пірэвічы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці)», зацверджаны пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2013 г. № 1 «Об утверждении проекта зон охраны историко-культурных ценностей – воинского захоронения в г. Жлобине и братских могил на территории Жлобинского района Гомельской области».

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

8. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання і забеспячэння ўмоў найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці. Ахоўная зона акружае гісторыка-культурную каштоўнасць з усіх бакоў і займае тэрыторыю ў межах агароджы царквы і невялікі ўчастак перад брамай.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,32 га.

9. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй царкоўнай агароджай, далей па гэтай агароджы ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай сквера, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы царквы;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы царквы, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы царквы, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы царквы;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы царквы і ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы царквы, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай сквера;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай сквера, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй царкоўнай агароджай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй царкоўнай агароджай.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

пракладка інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу пры рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы размяшчаецца на тэрыторыі сядзібнай забудовы з паўночна-ўсходняга і паўднёва-ўсходняга бакоў ад гісторыка-культурнай каштоўнасці і мае адзіны рэжым утрымання.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 3,95 га.

13. Межамі рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй агароджай прысядзібных участкаў уздоўж вул. Савецкай, далей па гэтай агароджы ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па заходняй агароджы прысядзібных участкаў уздоўж вул. Леніна, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы прысядзібных участкаў уздоўж дарогі ў в. Забаб’е;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы прысядзібных участкаў уздоўж дарогі ў в. Забаб’е, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы прысядзібных участкаў уздоўж вул. Савецкай, да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй агароджай прысядзібных участкаў уздоўж вул. Калініна;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы прысядзібных участкаў уздоўж вул. Калініна і ўстворы з ёй ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы прысядзібных участкаў уздоўж дарогі ў в. Забаб’е, да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе – паўднёва-ўсходняя, паўночна-ўсходняя межы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўночным захадзе, захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй, заходняй агароджах прысядзібных участкаў уздоўж вул. Леніна, ад кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй агароджай прысядзібных участкаў уздоўж вул. Савецкай.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў не вышэй за шэсць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху;

рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў з павышэннем вільчака даху не вышэй за шэсць метраў ад узроўню глебы;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне тэрыторыі.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

16. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Зона аховы ландшафту займае тэрыторыю сквера, дзе знаходзіцца брацкая магіла, ўчастак, які прылягае да сквера, і частку тэрыторыі былога сядзібнага саду ўздоўж вул. Леніна.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 2,53 га.

17. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па ўсходняй агароджы тэрыторыі дзяржаўнай установы адукацыі «Пірэвіцкая дапаможная школа-інтэрнат», да кропкі скрыжавання з заходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы;

на ўсходзе, паўднёвым усходзе – заходняя, паўночна-заходняя межы зоны рэгулявання забудовы, паўночна-заходняя мяжа ахоўнай зоны ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы, да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны;

на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа ахоўнай зоны, паўднёва-заходняя мяжа зоны рэгулявання забудовы, ад кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы, ад кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі сквера;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі сквера, далей па гэтай мяжы і ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім участкам агароджы дзяржаўнай установы адукацыі «Пірэвіцкая дапаможная школа-інтэрнат»; далей лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім участкам агароджы дзяржаўнай установы адукацыі «Пірэвіцкая дапаможная школа-інтэрнат», па гэтым участку і ў створы з ім да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка дзяржаўнай установы адукацыі «Пірэвіцкая дапаможная школа-інтэрнат»;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка дзяржаўнай установы адукацыі «Пірэвіцкая дапаможная школа-інтэрнат», ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім участкам агароджы дзяржаўнай установы адукацыі «Пірэвіцкая дапаможная школа-інтэрнат», да ўсходняга вугла будынка дзяржаўнай установы адукацыі «Пірэвіцкая дапаможная школа-інтэрнат»; далей лінія, якая ідзе ад ўсходняга вугла будынка дзяржаўнай установы адукацыі «Пірэвіцкая дапаможная школа-інтэрнат» да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па ўсходняй агароджы тэрыторыі дзяржаўнай установы адукацыі «Пірэвіцкая дапаможная школа-інтэрнат» і ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы.

18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

пракладка магістральных дарог;

змяненне характару ландшафту.

19. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні;

пракладка інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-
культурнай каштоўнасці –
«Усясвяцкая царква. Дэкаратыўнае
аздабленне інтэр’ера і экстэр’ера
(в. Пірэвічы Жлобінскага раёна
Гомельскай вобласці)»

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Усясвяцкая царква. Дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера і экстэр’ера (в. Пірэвічы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці)»

 

ЭКСПЛІКАЦЫЯ

 

УМОЎНЫЯ АБАЗНАЧЭННІ

№ на плане

Назвы

Заўвага

 


п/п

Абазначэнне

Назвы

1

Усясвяцкая царква, 1902 г.

 

 

1

Матэрыяльная нерухомая гісторыка-культурная каштоўнасць

2

Брацкая магіла, 1941–1944 гг.

 

 

2

Ахоўная зона

 

 

 

 

3

Зона рэгулявання забудовы

 

 

 

 

4

Зона аховы ландшафту

 

 

 

 

5

Будынак жылой і грамадскай забудовы

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.