Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 20.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 кастрычніка 2014 г. № 61

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) па вул. 60 год Кастрычніка, на могілках у г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) па вул. 60 год Кастрычніка, на могілках у г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
31.10.2014 № 61

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) па вул. 60 год Кастрычніка, на могілках у г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) па вул. 60 год Кастрычніка, на могілках у г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Брацкая магіла (1941–1944 гады) па вул. 60 год Кастрычніка, на могілках у г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці з’яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 113Д000284 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе філіяла «Рэмжылбуд» дзяржаўнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Івацэвіцкая ЖКГ».

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячення аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архіўных, бiблiяграфічных i натурных даследаванняў, аналiзу існуючай горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і навакольнага асяроддзя, а таксама захавання ўмоў зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,03 га.

8. Мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны з’яўляецца замкнёная лінія, якая ідзе па мяжы пахаванняў брацкай магілы вакол абеліска, памерамі 25 х 12 м.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняюцца:

новае будаўніцтва;

новыя грамадзянскія пахаванні.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

рэканструкцыя і мадэрнізацыя гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ на састаўных элементах гісторыка-культурнай каштоўнасці;

перапахаванне абаронцаў Айчыны у адпаведнасці з загадам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 1997 г. № 182 «Об утверждении и введении в действие Инструкции о порядке проведения раскопок мест боев, неучтенных воинских захоронений и мест гибели защитников Отечества и жертв войн в процессе поисковой работы с целью эксгумации останков погибших (умерших) с последующим их захоронением (перезахоронением) и увековечением»;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,12 га.

12. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе па паўднёвым баку тратуара па вул. 60 год Кастрычніка;

на ўсходзе, поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе паралельна мяжы ахоўнай зоны на адлегласці 3 м ад яе.

13. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняюцца:

усе віды будаўніцтва;

новыя пахаванні;

высечка дрэў, акрамя санітарнай.

14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляюцца:

рамонт, рэканструкцыя існуючых пахаванняў па ўзгадненні з навуковым кіраўніком работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці;

выкананне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы
гісторыка-культурнай каштоўнасці –
«Брацкая магіла (1941–1944 гады)
па вул. 60 год Кастрычніка,
на могілках у г. Івацэвічы
Брэсцкай вобласці»

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) па вул. 60 год Кастрычніка, на могілках у г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці»

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.