![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 кастрычніка 2014 г. № 52
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты былой сядзібы: сядзібны дом, фрагменты парку ў г. Хойнікі»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты былой сядзібы: сядзібны дом, фрагменты парку ў г. Хойнікі».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты былой сядзібы: сядзібны дом, фрагменты парку ў г. Хойнікі»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты былой сядзібы: сядзібны дом, фрагменты парку ў г. Хойнікі» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Фрагменты былой сядзібы: сядзібны дом, фрагменты парку ў г. Хойнікі – з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Г000786 згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах фрагментаў парку вакол былога сядзібнага дома.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,38 га.
8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе па паўднёвым участку агароджы тэрыторыі былога завода гідраапаратуры і ў створы з ім ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім участку гэтай агароджы, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга краю былой алеі;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга краю былой алеі, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёвым участкам агароджы тэрыторыі былога завода гідраапаратуры, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці сарака пяці метраў ад паўднёва-ўсходняй агароджы парку ўздоўж вул. Кірава;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці сарака пяці метраў ад паўднёва-ўсходняй агароджы парку ўздоўж вул. Кірава, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга краю былой алеі, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па ўсходняй агароджы тэрыторыі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы;
на захадзе – лінія, якая ідзе па ўсходняй агароджы тэрыторыі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці сарака пяці метраў ад паўднёва-ўсходняй агароджы парку да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па ўчастку паўднёвай агароджы тэрыторыі былога завода гідраапаратуры; далей на паўночным захадзе, захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім, усходнім участках агароджы тэрыторыі былога завода гідраапаратуры да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёвым участку агароджы тэрыторыі былога завода гідраапаратуры.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці дазваляецца дзейнасць па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўмоў найлепшага яе ўспрымання. Ахоўная зона займае частку тэрыторыі, якая першапачаткова належала сядзібе, а таксама тэрыторыю, якая сфармавалася як паркавая ў пазнейшы перыяд.
Плошча ахоўнай зоны складае 5,67 га.
11. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па ўсходнім фасадзе дома № 23 па вул. К.Маркса, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па агароджы ўздоўж заходняга фасада дома № 11 па вул. К.Маркса;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па агароджы ўздоўж заходняга фасада дома № 11 па вул. К.Маркса, ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па агароджы ўздоўж паўднёвага фасада дома № 11 па вул. К.Маркса; далей на поўдні – лінія, якая ідзе па агароджы ўздоўж паўднёвага фасада дома № 11 па вул. К.Маркса, па фасадзе гэтага дома, па ўчастку паўднёвай агароджы тэрыторыі сядзібнай забудовы, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па заходняй агароджы тэрыторыі сядзібнай забудовы; далей на ўсходзе, поўначы, паўночным усходзе, поўдні, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па заходнім, паўднёвым, паўднёва-заходнім, паўночным, паўднёва-заходнім участках агароджы тэрыторыі сядзібнай забудовы, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы парку ўздоўж вул. Кірава;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы парку ўздоўж вул. Кірава, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы тэрыторыі сядзібнай забудовы, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з заходнім фасадам будынка дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы;
на захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з заходнім фасадам будынка дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы парку ўздоўж вул. Кірава, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёвым фасадзе гэтага будынка;
на поўначы – лінія, якая ідзе па паўднёвым фасадзе будынка дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, па ўсходнім фасадзе гэтага будынка і ў створы з ім да кропкі скрыжавання з паўднёвым участкам агароджы тэрыторыі былога завода гідраапаратуры; далей на поўначы – лінія, якая ідзе па паўднёвым участку агароджы тэрыторыі былога завода гідраапаратуры, да кропкі скрыжавання з заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей лінія, якая ідзе па ўсходняй агароджы былога завода гідраапаратуры, па ўсходнім фасадзе дома № 23 па вул. К.Маркса, ад кропкі скрыжавання з паўночнай мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
пракладка інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
14. На тэрыторыі ахоўнай зоны рэкамендуецца аднаўленне страчаных гістарычных элементаў ландшафту – алеі да сядзібнага дома, паркавай тэрыторыі, элементаў добраўпарадкавання.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
15. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу пры рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Зона рэгулявання забудовы размяшчаецца на тэрыторыях сучаснай сядзібнай забудовы, былога завода гідраапаратуры і дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 9,75га.
16. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на поўначы – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з усходнім фасадам каменнай двух- і аднапавярховай прамысловай пабудовы на тэрыторыі былога завода гідраапаратуры, да кропкі скрыжавання з заходняй мяжой ахоўнай зоны;
на ўсходзе – заходняя мяжа ахоўнай зоны ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса да кропкі скрыжавання з паўночнай мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей на поўдні, паўднёвым усходзе, усходзе, паўднёвым усходзе – паўночная, паўночна-заходняя, заходняя, паўночна-заходняя межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з паўночнай мяжой ахоўнай зоны; далей на поўдні, усходзе, паўночным захадзе, поўначы, паўднёвым захадзе, захадзе – паўночная, заходняя, паўднёва-ўсходняя, паўночна-ўсходняя, паўднёвая, усходняя межы ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса;
на поўначы – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. Карла Маркса ад кропкі скрыжавання з усходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. Савецкай;
на ўсходзе – чырвоная лінія забудовы цотнага боку вул. Савецкай ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці сарака пяці метраў ад паўднёва-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці сарака пяці метраў ад паўднёва-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны, ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. Савецкай да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. 8 Сакавіка;
на захадзе – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. 8 Сакавіка і ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці сарака пяці метраў ад паўднёва-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёвым тарцом каменнай двух- і аднапавярховай прамысловай пабудовы на тэрыторыі былога завода гідраапаратуры; далей на поўначы – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвым тарцом гэтай пабудовы, па паўднёвым тарцы пабудовы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па яе заходнім фасадзе; далей на захадзе, поўначы – лінія, якая ідзе па заходнім фасадзе, па паўночным тарцы двух- і аднапавярховай прамысловай пабудовы на тэрыторыі былога завода гідраапаратуры, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з усходнім фасадам гэтай пабудовы; далей на захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з усходнім фасадам гэтай пабудовы, да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса.
17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
18. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за восем метраў ад узроўню глебы да узроўню вільчака даху;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без павелічэння павярховасці;
пракладка інжынерных камунікацый;
добраўпарадкаванне тэрыторыі.
|
да праекта зон аховы гісторыка-культурнай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты былой сядзібы: сядзібны дом, фрагменты парку ў г. Хойнікі»
ЭКСПЛІКАЦЫЯ |
|
УМОЎНЫЯ АБАЗНАЧЭННІ |
||||
№ на плане |
Назвы |
Заўвагі |
|
№ |
Абазначэнне |
Назвы |
1 |
Фрагменты былой сядзібы, канец 19 – пачатак 20 ст. |
|
|
1 |
|
Матэрыяльная нерухомая гісторыка-культурная каштоўнасць |
1.1 |
Сядзібны дом |
|
|
2 |
|
Збудаванне, якое валодае комплексам гісторыка-архітэктурных якасцей, неабходных для надання яму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці |
1.2 |
Фрагменты парку |
|
|
|||
1.3 |
Фрагменты варот |
|
|
|||
|
|
|
|
3 |
|
Дысгарманічны будынак |
|
|
|
|
|||
|
|
|
|
4 |
|
Ахоўная зона |
|
|
|
|
|||
|
|
|
|
5 |
|
Зона рэгулявання забудовы |
|
|
|
|