![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 верасня 2014 г. № 49
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой паштовай станцыі (другая палова XIX стагоддзя) па вул. Ленінская, 49а ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой паштовай станцыі (другая палова ХІХ стагоддзя) па вул. Ленінская, 49а ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобласці».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова 23.09.2014 № 49 |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой паштовай станцыі (другая палова ХІХ стагоддзя) па вул. Ленінская, 49а ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – «Будынак былой паштовай станцыі (другая палова ХІХ стагоддзя) па вул. Ленінская, 49а ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Будынак былой паштовай станцыі (другая палова ХІХ стагоддзя) па вул. Ленінскай, 49а ў г. Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 512Г000521 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны ўнiтарным вытворчым камунальным прадпрыемствам «Цэнтр па рэстаўрацыi» па заказе Слаўгарадскага райвыканкама.
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу наяўнай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,39 га.
8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай тэрыторыі Слаўгарадскага раённага гістарычнага краязнаўчага музея (далей – музей) да заходняга боку праезнай часткі вул. Ленінскай;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па заходнім баку праезнай часткі вул. Ленінскай;
на поўдні – лінія, якая ідзе ад заходняга боку праезнай часткі вул. Ленінскай у створы з агароджай тэрыторыі музея і паўднёвым фасадам гаспадарчай пабудовы;
на захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай тэрыторыі музея.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, збудаванняў, якія небяспечныя ў пажарным і выбуховым плане, забруджваюць паветраны і водны басейны, ствараюць значныя транспартныя і грузавыя патокі;
устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.
Пры выкананні земляных работ неабходна забяспечыць рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005).
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі і санацыі зялёных насаджэнняў;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,68 га.
12. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы знаходзіцца на поўначы ад гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе па паўднёвым баку праезнай часткі 2-га зав. Карла Маркса;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па заходнім баку праезнай часткі вул. Ленінскай;
на поўдні – лінія, якая ідзе па паўночнай мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай тэрыторыі музея да паўднёвага боку праезнай часткі 2-га зав. Карла Маркса.
13. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы знаходзіцца на поўдні ад гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе па паўднёвай мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па заходнім баку праезнай часткі вул. Ленінскай;
на поўдні – лінія, якая ідзе па паўднёвым баку мясцовага праезду з вул. Ленінскай, далей лінія, якая ідзе ў створы з паўночным фасадам жылога дома па вул. Ленінскай, 37;
на захадзе – лінія, якая ідзе ў своры з агароджай тэрыторыі музея.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 метраў ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальных і складскіх аб’ектаў, іншых збудаванняў, якія небяспечныя ў пажарным і выбуховым плане, забруджваюць паветраны і водны басейны, выклікаюць значныя транспартныя і грузавыя патокі.
15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
уладкаванне аўтастаянак;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый.