![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 чэрвеня 2014 г. № 29
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1944 год) у в. Осаўцы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1944 год) у в. Осаўцы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1944 год) у в. Осаўцы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – «Брацкая магіла (1944 год) у в. Осаўцы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Брацкая магіла (1944 год) у в. Осаўцы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 113Д000154 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны камунальным унiтарным праектна-канструктарскім прадпрыемствам «Бярозабудпраект» па заказе Нарутавіцкага сельскага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архіўных, бiблiяграфічных i натурных даследаванняў, аналiзу існуючай горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Схема зоны аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама захавання ўмоў яе зрокавага ўспрымання.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,002 га.
8. Ахоўная зона ўстаноўлена ў межах агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці (4,4 х 4,5 м).
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняюцца новыя пахаванні.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ на састаўных элементах гісторыка-культурнай каштоўнасці;
санітарная высечка зялёных насаджэнняў;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.