![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 мая 2014 г. № 24
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Мемарыяльны комплекс «Здзітаўская абарона» (1975 год) у в. Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці –«Мемарыяльны комплекс «Здзітаўская абарона» (1975 год) у в. Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова 26.05.2014 № 24 |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Мемарыяльны комплекс «Здзітаўская абарона» (1975 год) у в. Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – «Мемарыяльны комплекс «Здзітаўская абарона» (1975 год) у в. Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Мемарыяльны комплекс «Здзітаўская абарона» (1975 год) у в. Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 113Д000141 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны камунальным унiтарным праектна-канструктарскім прадпрыемствам «Бярозабудпраект» па заказе Спораўскага сельскага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архіўных, бiблiяграфічных i натурных даследаванняў, аналiзу існуючай горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і навакольнага асяроддзя, а таксама захавання ўмоў зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,09 га.
8. Межамі тэрыторыі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе паралельна мяжы пляцоўкі, на якой размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць на адлегласці 1 м ад пляцоўкі;
на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай сквера па вул. Савецкай.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
новае будаўніцтва;
устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ на састаўных элементах гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
Агульная плошча зоны аховы ландшафту складае 0,2 га.
12. Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным захадзе, паўночным ўсходзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай сквера па вул. Савецкай;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая супадае з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны.
13. Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай сквера па вул. Савецкай;
на паўночным усходзе – лінія, якая супадае з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе паралельна паўночна-ўсходняму фасаду будынка клуба па вул. Савецкай, 11, на адлегласці 12 м ад яго.
14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняюцца:
усе віды будаўніцтва;
устаноўка буйнагабарытных рэкламных канструкцый;
размяшчэнне гандлёвых кіёскаў;
змяненне характару ландшафту;
высечка дрэў, акрамя санітарнай.
15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:
выкананне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый;
санітарная высечка зялёных насаджэнняў.