![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 студзеня 2014 г. № 2
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у паўночна-ўсходняй частцы квартала, абмежаванага вуліцамі К.Маркса – Леніна – Кірава – Камсамольская ў г. Мінску
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у паўночна-ўсходняй частцы квартала, абмежаванага вуліцамі К.Маркса – Леніна – Кірава – Камсамольская ў г. Мінску.
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова 31.01.2014 № 2 |
Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у паўночна-ўсходняй частцы квартала, абмежаванага вуліцамі К.Маркса – Леніна – Кірава – Камсамольская ў г. Мінску
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у паўночна-ўсходняй частцы квартала, абмежаванага вуліцамі К.Маркса – Леніна – Кірава – Камсамольская ў г. Мінску (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных гісторыка-культурных каштоўнасцей, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167):
катэгорыі «2» – будынак Нацыянальнага мастацкага музея (1950-я гады) па вул. Леніна, 20 у г. Мінску, шыфр 712Г000102;
катэгорыі «3»:
будынак (1950-я гады) па вул. Леніна, 22 у г. Мінску, шыфр 713Г000103;
будынак (пачатак ХХ стагоддзя, 1950-я гады) па вул. К.Маркса, 24 у г. Мінску, шыфр 713Г000125;
будынак (другая палова ХІХ стагоддзя, 1950-я гады) па вул. К.Маркса, 26 у г. Мінску, шыфр 713Г000127;
будынак (пачатак ХХ стагоддзя, 1950-я гады) па вул. Кірава, 23 у г. Мінску, шыфр 713Г000076;
будынак (пачатак ХХ стагоддзя) па вул. Кірава, 25 у г. Мінску, шыфр 713Г000077;
будынкі па вул. К.Маркса, 22, 28/18 (вул. Леніна), якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «3», – забудова вул. К.Маркса (1950-я гады) у г. Мінску, шыфр 713Г000110.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе ўнітарнага прадпрыемства «Мінскпраект».
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў і аналізу горадабудаўнічай сітуацыі.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы.
Схема зон аховы дадаецца.
Глава 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання і неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей з улікам існуючай горадабудаўнічай сітуацыі.
8. Першы ўчастак ахоўнай зоны размяшчаецца паміж праезнай часткай вул. Леніна і фасадамі будынкаў з агароджамі паміж імі, уключаючы тэрыторыю паміж агароджай і суседнімі будынкамі па вул. Леніна, 18 і па вул. Леніна, 22/27 (вул. Кірава).
Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,26 га.
9. Межамі першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Леніна, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені цотнага боку вул. К.Маркса, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Кірава;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Кірава, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Леніна, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка № 22 па вул. Леніна;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка № 22 па вул. Леніна, далей па гэтым фасадзе, па паўночна-заходнім тарцы гэтага будынка да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па агароджы паміж будынкам № 22 па вул. Леніна і будынкам Нацыянальнага мастацкага музея па вул. Леніна, 20; далей лінія, якая ідзе па агароджы паміж будынкам № 22 па вул. Леніна і будынкам Нацыянальнага мастацкага музея па вул. Леніна, 20, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка Нацыянальнага мастацкага музея па вул. Леніна, 20; далей на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім, паўночна-ўсходнім, паўночна-заходнім фасадах будынка Нацыянальнага мастацкага музея па вул. Леніна, 20, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па агароджы паміж будынкам Нацыянальнага мастацкага музея па вул. Леніна, 20 і будынкам № 18 па вул. Леніна; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па агароджы паміж будынкам Нацыянальнага мастацкага музея па вул. Леніна, 20 і будынкам № 18 па вул. Леніна, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка № 18 па вул. Леніна; далей на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы, па паўночна-ўсходнім фасадзе гэтага будынка і ў створы з ім да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені цотнага боку вул. К.Маркса;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені цотнага боку вул. К.Маркса, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка № 18 па вул. Леніна, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Леніна.
10. Другі ўчастак ахоўнай зоны размяшчаецца з боку паўднёва-заходняга тарца будынка па вуліцы Леніна, 22/27 (вул. Кірава).
Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,005 га.
11. Межамі другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім тарцы будынка па вул. Леніна № 22/27 (вул. Кірава), ад кропкі перасячэння з воссю існуючай агароджы да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. Кірава;
на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. Кірава ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім тарцы будынка па вул. Леніна № 22/27 (вул. Кірава), да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім тарцы будынка па вул. Кірава, 25;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім тарцы будынка па вул. Кірава, 25, ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. Кірава да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па восі існуючай агароджы;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па восі існуючай агароджы ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім тарцы будынка па вул. Кірава, 25, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім тарцы будынка па вул. Леніна № 22/27 (вул. Кірава).
12. Трэці ўчастак ахоўнай зоны размяшчаецца з боку паўднёва-заходняга тарца будынка па вул. Кірава, 25.
Плошча трэцяга ўчастка ахоўнай зоны складае 0,018 га.
13. Межамі трэцяга ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім тарцы будынка па вул. Кірава, 25, ад вяршыні заходняга кута гэтага будынка да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. Кірава;
на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. Кірава ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім тарцы будынка па вул. Кірава, 25, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім тарцы будынка па вул. Кірава, 23;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім тарцы будынка па вул. Кірава, 23, ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. Кірава да вяршыні паўночнага кута будынка па вул. Кірава, 23;
на паўночным захадзе – лінія, якая злучае вяршыню паўночнага кута будынка па вул. Кірава, 23 і вяршыню заходняга кута будынка па вул. Кірава, 25.
14. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў.
15. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
Глава 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
16. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей, і размяшчаецца на тэрыторыі ўсходняй часткі квартала, абмежаванага вуліцамі Леніна, Камсамольскай, Кірава, Карла Маркса.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 1,04 га.
17. Межамі рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка па вул. Леніна, 18, па паўднёва-заходняй мяжы ахоўнай зоны будынка Нацыянальнага мастацкага музея па вул. Леніна, 20, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. К.Маркса, 26, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка Нацыянальнага мастацкага музея па вул. Леніна, 20; далей на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім, паўднёва-заходнім, паўднёва-ўсходнім фасадах будынка Нацыянальнага мастацкага музея па вул. Леніна, 20, да кропкі перасячэння з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны будынка Нацыянальнага мастацкага музея па вул. Леніна, 20; далей на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа ахоўнай зоны будынка Нацыянальнага мастацкага музея; далей лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка па вул. Леніна, 22/27 (вул. Кірава) да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка па вул. Леніна, 22/27 (вул. Кірава);
на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе, паўднёва-заходнім тарцы будынка па вул. Леніна, 22/27 (вул. Кірава), ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе гэтага будынка да кропкі перасячэння з паўночна-заходняй мяжой ахоўнай зоны паміж будынкамі па вул. Леніна, 22/27 (вул. Кірава) і па вул. Кірава, 25; далей на паўднёвым усходзе – паўночна-заходняя мяжа ахоўнай зоны паміж будынкамі па вул. Леніна, 22/27 (вул. Кірава) і па вул. Кірава, 25 да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім тарцы будынка па вул. Кірава, 25; далей на паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім тарцы і паўночна-заходнім фасадзе будынка па вул. Кірава, 25; далей на паўднёвым усходзе – паўночна-заходняя мяжа ахоўнай зоны паміж будынкамі па вул. Кірава, 23, 25; далей лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка па вул. Кірава, 23 да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе двухпавярховага аб’ёму гэтага будынка;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе двухпавярховага аб’ёму будынка па вул. Кірава, 23, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе гэтага будынка да вяршыні паўночнага кута двухпавярховага аб’ёму гэтага будынка; далей лінія, якая злучае вяршыню гэтага кута і вяршыню заходняга кута шасціпавярховага будынка па вул. К.Маркса, 22а; далей лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім, паўночна-заходнім, паўночна-ўсходнім участках фасада будынка па вул. К.Маркса, 22а; далей лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе асноўнага аб’ёму будынка па вул. К.Маркса, 22 да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе асноўнага аб’ёму будынка па вул. К.Маркса, 22;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе асноўнага аб’ёму будынка па вул. К.Маркса, 22, па паўднёва-ўсходніх фасадах будынкаў па вул. К.Маркса, 24, 26, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе асноўнага аб’ёму будынка па вул. К.Маркса, 22 да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка па вул. К.Маркса, 18.
18. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
будаўніцтва асобна стаячых будынкаў і збудаванняў;
надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за адзнаку 235,0 м у Балтыйскай сістэме вышынь;
выкананне прыбудоў да будынкаў з боку прылеглых вуліц з перавышэннем адзнак карнізаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
выкананне прыбудоў да будынкаў з боку двара з перавышэннем адзнак вільчакоў дахаў гісторыка-культурных каштоўнасцей.
19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
пракладка неабходных інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
|
да праекта зон аховы |
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у паўночна-ўсходняй частцы квартала, абмежаванага вуліцамі К.Маркса – Леніна – Кірава –Камсамольская ў г. Мінску