![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 верасня 2013 г. № 63
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Былы палац Пацёмкіна (1778–1787 гады) па вул. Ленінская, 59 у г. Крычаў Магілёўскай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Былы палац Пацёмкіна (1778–1787 гады) па вул. Ленінская, 59 у г. Крычаў Магілёўскай вобласці».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова 03.09.2013 № 63 |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Былы палац Пацёмкіна (1778–1787 гады) па вул. Ленінская, 59 у г. Крычаў Магілёўскай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – «Былы палац Пацёмкiна (1778–1787 гады) па вул. Ленiнская, 59 у г. Крычаў Магілёўскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Былы палац Пацёмкiна (1778–1787 гады) па вул. Ленiнская, 59 у г. Крычаў Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 512Г000479 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны ўнiтарным вытворчым камунальным прадпрыемствам «Цэнтр па рэстаўрацыi» па заказе аддзела культуры Крычаўскага райвыканкама.
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу наяўнай горадабудаўнічнай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,48 га.
8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе паралельна паўночна-ўсходняму фасаду гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці 15,0 м ад яго;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе паралельна паўднёва-ўсходняму фасаду гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці 15,0 м ад яго;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе паралельна паўднёва-заходняму фасаду гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці 15,0 м ад яго.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;
устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.
Пры выкананні земляных работ неабходна забяспечыць правядзенне археалагічных даследаванняў і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджанным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005).
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне мерапрыемстваў па аднаўленні гістарычнага выгляду тэрыторыі;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі і санацыі зялёных насаджэнняў;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 1,51 га.
12. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад вул. Піянерскай да вул. Мінскай;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі школы на адлегласці 38,5 м ад паўночна-ўсходняга фасада будынка школы;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай прысядзібнага ўчастка дома № 22 па вул. Мінскай, далей лінія, якая ідзе паралельна паўднёва-ўсходняму фасаду будынка школы на адлегласці 20,5 м ад яго, далей лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім баку мясцовага праезда, далей лінія, якая ідзе ў створы з агароджай прысядзібнага ўчастка дома № 3 па вул. Піянерскай;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з заходнім фасадам будынка былых стайняў, далей лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі, якая належыць Крычаўскаму ўнітарнаму камунальнаму вытворчаму прадпрыемству «Камунальнік».
13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй за сем метраў ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальных і складскіх аб’ектаў, іншых збудаванняў, якія небяспечныя ў пажарным і выбухавым плане, забруджваюць паветраны і водны басейны, выклікаюць значныя транспартныя і грузавыя патокі.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
будаўніцтва аўтастаянак; правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;
рэканструкцыя існуючых збудаванняў без павелічэння павярховасці;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый.
15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы рэкамендуецца:
правядзенне работ па рэстаўрацыі будынка былых стайняў (XIX ст.).
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
16. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Плошча зоны аховы ладшафту складае 0,99 га.
17. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляецца лінія, якая ідзе ў створы з агароджай тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.
19. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый;
санітарная рубка зялёных насаджэнняў.