![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 ліпеня 2013 г. № 44
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі па вул. К.Маркса, 29 у г. Мінску»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі па вул. К.Маркса, 29 у г. Мінску».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова 30.07.2013 № 44 |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі па вул. К.Маркса, 29 у г. Мінску»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі па вул. К.Маркса, 29 у г. Мінску» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі па вул. К.Маркса, 29 у г. Мінску (1879 год) з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Г000128 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны адкрытым акцыянерным таварыствам «Віцебскпраектрэстаўрацыя» па заказе рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.
Зона аховы ландшафту не вызначаецца, таму што на разглядаемай тэрыторыі адсутнічае прыроднае асяроддзе, якое функцыянальна ці кампазіцыйна звязана з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання і неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона складаецца з трох участкаў, якія знаходзяцца з боку паўночна-ўсходняга, паўднёва-заходняга і паўднёва-ўсходняга фасадаў дома № 29 па вул. К.Маркса.
8. Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,038 га.
Межамі з’яўляюцца:
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад паўднёва-заходняга фасада дома № 29 па вуліцы К.Маркса па паўночна-заходнім фасадзе дома № 27 па вуліцы К.Маркса, далей лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе дома № 27 па вуліцы К.Маркса, далей лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе дома № 27 па вуліцы К.Маркса да паўднёва-заходняй мяжы ахоўнай зоны;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе паралельна паўднёва-заходняму фасаду дома № 29 па вуліцы К.Маркса на адлегласці дзесяці метраў ад яго;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам гістарычнай часткі дома № 29 па вуліцы К.Маркса ад паўднёва-заходняй мяжы ахоўнай зоны да паўднёва-заходняга фасаду дома № 29 па вуліцы К.Маркса;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе дома № 29 па вуліцы К.Маркса да паўночна-заходняга фасаду дома № 27 па вуліцы К.Маркса.
9. Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,016 га.
Межамі з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе дома № 29 па вуліцы К.Маркса да лініі, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам гістарычнай часткі дома № 29 па вул. К.Маркса;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам гістарычнай часткі дома № 29 па вуліцы К.Маркса да агароджы дваравой тэрыторыі дома № 29 па вуліцы К.Маркса;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па агароджы дваравой тэрыторыі дома № 29 па вуліцы К.Маркса да паўночна-заходняга фасаду аднапавярховай прыбудовы дома № 29 па вуліцы К.Маркса;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе аднапавярховай прыбудовы дома № 29 па вуліцы К.Маркса.
10. Плошча трэцяга ўчастка ахоўнай зоны складае 0,015 га.
Межамі з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе дома № 29 па вуліцы К.Маркса;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім усходнім фасадам дома № 29 па вуліцы К.Маркса да паўночна-заходняга боку праезнай часткі вуліцы К.Маркса;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім баку праезнай часткі вуліцы К.Маркса;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім фасадам дома № 29 па вуліцы К.Маркса.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне работ па рэстаўрацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны, з улікам магчымасці будаўніцтва і рэканструкцыі на тэрыторыях з існуючай на сённяшні час забудовай.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,39 га.
14. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе дома № 27 па вуліцы К.Маркса ад дома № 29 па вуліцы К.Маркса да дома № 25 па вуліцы К.Маркса;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе дома № 25 па вуліцы К.Маркса, далей лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе дома № 27 па вуліцы К.Маркса, далей лінія, якая ідзе паралельна паўднёва-заходняму фасаду дома № 29 па вуліцы К.Маркса на адлегласці сарака метраў ад яго да паўночна-заходняй мяжы зоны рэгулявання забудовы;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам дома № 29 па вуліцы К.Маркса ад паўднёва-заходняй мяжы зоны рэгулявання забудовы, далей лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе дома № 29 па вуліцы К.Маркса, далей лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй частцы агароджы дваравой тэрыторыі дома № 29 па вуліцы К.Маркса да паўночнага вугла агароджы дваравой тэрыторыі дома № 29 па вуліцы К.Маркса;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй частцы агароджы дваравой тэрыторыі дома № 29 па вуліцы К.Маркса да мяжы другога ўчастка ахоўнай зоны, далей лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам гістарычнай часткі дома № 29 па вуліцы К.Маркса да паўночна-ўсходняй мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны, далей лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй, паўднёва-ўсходняй мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны, далей лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе дома № 29 па вуліцы К.Маркса да паўднёва-ўсходняй мяжы зоны рэгулявання забудовы.
15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца: размяшчаць прамысловыя, камунальныя і складскія аб’екты, іншыя небяспечныя ў пажарным і выбуховым плане збудаванні, якія забруджваюць паветраны басейн, павялічваюць транспартныя і грузавыя патокі.
16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за дваццаць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху;
рэканструкцыя існуючых збудаванняў без павялічвання колькасці паверхаў;
рамонт, рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючых сетак, а таксама пракладка неабходных для функцыянавання забудовы квартала новых інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.