![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 ліпеня 2013 г. № 41
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты замка XIV ст. у в. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты замка XIV ст. у в. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова 05.07.2013 № 41 |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты замка XIV ст. у в. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты замка XIV ст. у в. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Фрагменты замка XIV ст. у в. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 412Г000602 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта».
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы; зона аховы ландшафту; зона аховы культурнага пласта.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах знешняга абрысу сцен, якія захаваліся, уключаючы ўнутраны дворык з фундаментамі існаваўшых пабудоў.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,9 га.
8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца на поўночным усходзе, на паўднёвым усходзе, на паўднёвым захадзе, на паўночным захадзе лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй, паўднёва-ўсходняй, паўднёва-заходняй, паўночна-заходняй сценам гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца правядзенне земляных работ без археалагічных даследаванняў.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці дазваляецца дзейнасць, якая прадугледжвае правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
11. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання і ўмоў найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, з улікам тэрыторыі найбольш верагоднага абваднення замка.
Плошча ахоўнай зоны складае 6,8 га.
12. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе, на поўначы – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-заходняга, паўднёвага краёў праезнай часткі вул. Смаргонскай, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-ўсходняга краю праезнай часткі вул. Багданаўскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па ўсходнім краі дарожкі ад вул. Смаргонскай да мастка праз прыток р. Краўлянкі на вул. Замкавай;
на ўсходзе, на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па ўсходнім, паўднёва-ўсходнім краях дарожкі ад вул. Смаргонскай да мастка праз прыток р. Краўлянкі на вул. Замкавай, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўднёвага краю праезнай часткі вул. Смаргонскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Замкавай; далей, на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Замкавай да кропкі скрыжавання з правым берагам р. Краўлянкі;
на ўсходзе, на поўдні, на паўднёвым захадзе – правы бераг р. Краўлянкі ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Замкавай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці васьмідзесяці метраў на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняй сцяны замка; далей лінія, якая ідзе на адлегласці васьмідзесяці метраў на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняй сцяны замка, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на ўсход ад восі вул. Багданаўскай;
на захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на ўсход ад восі вул. Багданаўскай, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці васьмідзесяці метраў на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняй сцяны замка, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе перпендыкулярна восі вул. Багданаўскай праз вугал павароту восі вул. Багданаўскай; далей на поўдні – лінія, якая ідзе перпендыкулярна восі вул. Багданаўскай праз вугал павароту восі вул. Багданаўскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-ўсходняга краю праезнай часткі вул. Багданаўскай;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-ўсходняга краю праезнай часткі вул. Багданаўскай, ад вяршыні вугла павароту восі вул. Багданаўскай да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-заходняга краю праезнай часткі вул. Смаргонскай.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў;
рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючых будынкаў з прыбудовамі і павелічэннем павярховасці.
14. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
пракладка неабходных інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;
выкарыстанне існуючых будынкаў пад аб’екты інфраструктуры.
15. На тэрыторыі ахоўнай зоны рэкамендуецца вынас забудовы па меры фізічнага зносу.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
16. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена для рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы праведзены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
Зона рэгулявання забудовы размяшчаецца уздоўж асноўных вуліц в. Крэва і складаецца з пяці ўчасткаў аднаго рэжыму ўтрымання.
17. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы размяшчаецца з паўночнага, паўночна-ўсходняга, заходняга, паўднёва-заходняга бакоў ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 20,13 га.
18. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе перпендыкулярна восі вул. Савецкай на адлегласці ста пяцідзесяці метраў на поўнач ад кропкі скрыжавання яе з воссю вул. Ашмянскай, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой праезду да будынка сельскага савета да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на ўсход ад восі вул. Савецкай; далей на ўсходзе, на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на ўсход ад восі вул. Савецкай, на адлегласці шасцідзесяці метраў на ўсход ад восі вул. Ашмянскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на захад ад правага берага ручая, які ўпадае ў р. Краўлянку; далей лінія, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на захад ад правага берага ручая, які ўпадае ў р. Краўлянку, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўночна-ўсходняга краю праезнай часткі вул. Ашмянскай; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўночна-ўсходняга краю праезнай часткі вул. Ашмянскай да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на паўднёвы ўсход ад левага берага ручая, які ўпадае ў р. Краўлянку; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на паўднёвы ўсход ад левага берага ручая да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходняй мяжы прысядзібных участкаў ўздоўж паўночна-ўсходняга боку вул. Смаргонскай; далей на паўночным усходзе, на паўночным захадзе – паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя межы прысядзібных участкаў, якія ідуць на адлегласці шасцідзесяці метраў на поўнач ад восі вул. Смаргонскай, уключаючы касцельныя пабудовы, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі дарогі да могілак; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі дарогі да могілак і ў створы з ім да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Смаргонскай; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Смаргонскай і ў створы з ім да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі праезнай часткі завулка, які ідзе ад вул. Смаргонскай да вул. Зарэчнай; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі праезнай часткі завулка, які ідзе ад вул. Смаргонскай да вул. Зарэчнай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўднёвы ўсход ад восі вул. Смаргонскай;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўднёвы ўсход ад восі вул. Смаргонскай, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі праезнай часткі завулка, які ідзе ад вул. Смаргонскай да вул. Зарэчнай, да кропкі скрыжавання з усходняй мяжой ахоўнай зоны;
на захадзе – усходняя мяжа ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўднёвы ўсход ад восі вул. Смаргонскай, да кропкі скрыжавання з паўночнай мяжой ахоўнай зоны;
на поўдні, на паўднёвым захадзе, на паўднёвым усходзе, на поўначы, на ўсходзе, на паўночным усходзе – паўночная, паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя, паўднёвая, заходняя, паўднёва-заходняя межы ахоўнай зоны;
на паўночным усходзе, на паўднёвым усходзе, на паўднёвым захадзе, на поўдні, на ўсходзе, на поўдні – паўночна-ўсходняя, паўднёва-ўсходняя, паўднёва-заходняя, паўднёвая, ўсходняя, паўднёвая межы прысядзібных участкаў ўздоўж правага берага р. Краўлянкі ад кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па ўсходнім краі праезнай часткі вул. Багданаўскай;
на ўсходзе, на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па ўсходнім, паўднёва-ўсходнім краях праезнай часткі вул. Багданаўскай, ад кропкі скрыжавання з паўднёвай мяжой прысядзібных участкаў ўздоўж правага берага р. Краўлянкі да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дзевяноста метраў на захад ад восі паўднёвай часткі вул. Багданаўскай;
на захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці дзевяноста метраў на захад ад восі паўднёвай часткі вул. Багданаўскай і ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Багданаўскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезду да будынка сельскага савета;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезду да будынка сельскага савета і ў створы з ім, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дзевяноста метраў на захад ад восі паўднёвай часткі вул. Багданаўскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе перпендыкулярна восі вул. Савецкай на адлегласці ста пяцідзесяці метраў ад кропкі скрыжавання з воссю вул. Ашмянскай.
19. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы размяшчаецца з паўночнага боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ўздоўж вул. Ашмянскай паміж двума ручаямі, якія ўпадаюць у р. Краўлянку.
Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,43 га.
20. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўночны ўсход ад восі вул. Ашмянскай, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на ўсход ад левага берага першага ручая, які ўпадае ў р. Краўлянку, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на паўночны захад ад правага берага другога ручая, які ўпадае ў р. Краўлянку;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на паўночны захад ад правага берага другога ручая, які ўпадае ў р. Краўлянку, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўночны ўсход ад восі вул. Ашмянскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на паўночны ўсход ад левага берага першага ручая, які ўпадае ў р. Краўлянку;
на паўднёвым захадзе, на захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на паўночны ўсход, усход ад левага берага першага ручая, які ўпадае ў р. Краўлянку, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на паўночны захад ад правага берага другога ручая, які ўпадае ў р. Краўлянку, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўночны ўсход ад восі вул. Ашмянскай.
21. Трэці ўчастак зоны рэгулявання забудовы размяшчаецца з паўночна-ўсходняга і ўсходняга бакоў ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ўздоўж вул. Зарэчнай.
Плошча трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,78 га.
22. Межамі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на ўсходзе, на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па заходнім, паўднёва-заходнім краі праезнай часткі вул. Зарэчнай, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на паўднёвы ўсход ад левага берага р. Краўлянкі, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы апошняга па гэтым баку вул. Зарэчнай прысядзібнага ўчастка;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы апошняга па гэтым баку вул. Зарэчнай прысядзібнага ўчастка, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі праезнай часткі вул. Зарэчнай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняга краю праезнай часткі вул. Зарэчнай;
на паўднёвым захадзе, на захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўднёвы захад, захад ад паўднёва-заходняга, заходняга краю праезнай часткі вул. Зарэчнай, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы апошняга па гэтым баку вул. Зарэчнай прысядзібнага ўчастка, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на паўднёвы ўсход ад левага берага р. Краўлянкі;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на паўднёвы ўсход ад левага берага р. Краўлянкі, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на захад ад заходняга краю праезнай часткі вул. Зарэчнай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па заходнім краі праезнай часткі вул. Зарэчнай.
23. Чацвёрты ўчастак зоны рэгулявання забудовы размяшчаецца з усходняга, паўднёва-ўсходняга бакоў ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да ўсходняга боку вул. Дзяржынскага і акружаны з усіх бакоў зонай аховы ландшафту.
Плошча чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 1,08 га.
24. Межамі чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Замкавай, ад кропкі скрыжавання з усходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўночны ўсход ад восі вул. Дзяржынскага;
на паўночным усходзе, на ўсходзе, на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўночны усход, усход, паўднёвы ўсход ад восі вул. Дзяржынскага, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Замкавай, да кропкі скрыжавання з воссю дарожкі на Юр’еву гару;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па восі дарожкі на Юр’еву гару, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўднёвы ўсход ад восі вул. Дзяржынскага, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім краі вул. Дзяржынскага;
на паўночным захадзе, на захадзе, на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім, заходнім, паўднёва-заходнім краях вул. Дзяржынскага, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па восі дарожкі на Юр’еву гару, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Замкавай.
25. Пяты ўчастак зоны рэгулявання забудовы размяшчаецца з паўднёвага боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці па абодва бакі вул. Дзяржынскага.
Плошча пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,9 га.
26. Межамі пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй мяжы першага па гэтым баку вул. Дзяржынскага прысядзібнага ўчастка, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці трыццаці пяці метраў на паўночны захад ад восі вул. Дзяржынскага, да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходнім краем праезнай часткі вул. Дзяржынскага; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Дзяржынскага, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночным краі дарожкі, абгінаючай з поўдня Юр’еву гару; далей на поўначы – лінія, якая ідзе па паўночным краі дарожкі, абгінаючай з поўдня Юр’еву гару, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці трыццаці пяці метраў на паўднёвы ўсход ад восі вул. Дзяржынскага;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці трыццаці пяці метраў на паўднёвы ўсход ад восі вул. Дзяржынскага, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночным краі дарожкі, абгінаючай з поўдня Юр’еву гару, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з участкам дарогі на Маладзечна, якая мае накірунак захад-усход;
на поўдні – лінія, якая ідзе ў створы з участкам дарогі на Маладзечна, якая мае накірунак захад-усход, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці трыццаці пяці метраў на паўднёвы ўсход ад восі вул. Дзяржынскага да кропкі скрыжавання з воссю вул. Дзяржынскага;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе перпендыкулярна восі вул. Дзяржынскага праз кропку яе скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з участкам дарогі на Маладзечна, якая мае накірунак захад-усход;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці трыццаці пяці метраў на паўночны захад ад восі вул. Дзяржынскага, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе перпендыкулярна восі вул. Дзяржынскага, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходняй мяжы першага па гэтым баку вул. Дзяржынскага прысядзібнага ўчастка.
27. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за шэсць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчыка даху;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый;
правядзенне добраўпарадкавання тэрыторыі;
рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючых будынкаў без павелічэння павярховасці.
28. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы прапануецца весці новае будаўніцтва з выкарыстаннем традыцыйных архітэктурных формаў сядзібнай забудовы і традыцыйных будаўнічых матэрыялаў.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
29. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання найбольш важных элементаў гістарычнага ландшафту, візуальна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зона аховы ландшафту размяшчаецца з паўночнага, паўночна-ўсходняга, усходняга, паўднёва-ўсходняга, паўднёвага, паўднёва-заходняга бакоў ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і складаецца з двух участкаў.
30. Першы ўчастак зоны аховы ландшафту займае тэрыторыю з паўночнага боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 7,92 га.
31. Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным усходзе, на поўначы, на захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй, паўднёвай, усходняй агароджам каталіцкіх могілак ад вяршыні заходняга вугла агароджы да вяршыні ўсходняга вугла;
на паўночным усходзе – лінія, якая злучае вяршыню ўсходняга вугла агароджы каталіцкіх могілак і вяршыню заходняга вугла праваслаўных могілак; далей лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй, паўднёва-ўсходняй агароджы праваслаўных могілак да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі дарогі, якая вядзе да могілак; далей лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі дарогі, якая вядзе да могілак, да кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы:
на паўднёвым усходзе, на паўднёвым захадзе, на захадзе – паўночна-заходняя, паўночна-ўсходняя, усходняя межы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы, паўночна-ўсходняя мяжа другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі дарогі, якая вядзе да могілак, да кропкі скрыжавання з лініяй даўжынёй шэсцьдзясят метраў ад восі вул. Савецкай, якая ідзе на адлегласці ста пяцідзесяці метраў на поўнач ад кропкі скрыжавання гэтай восі з воссю вул. Ашмянскай, уключаючы тэрыторыю па пяць метраў з боку кожнага берага ўздоўж ручаёў, якія ўпадаюць у р. Краўлянку;
на паўночным захадзе – лінія, якая злучае кропку скрыжавання лініі даўжынёй шэсцьдзясят метраў ад восі вул. Савецкай, якая ідзе на адлегласці ста пяцідзесяці метраў на поўнач ад кропкі скрыжавання гэтай восі з воссю вул. Ашмянскай, з вяршыняй заходняга вугла тэрыторыі каталіцкіх могілак.
32. Другі ўчастак зоны аховы ландшафту займае тэрыторыю з усходняга, паўднёва-ўсходняга, паўднёвага, паўднёва-заходняга бакоў ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту складае 23,57 га.
33. Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па заходнім краі праезнай часткі вул. Зарэчнай, ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы; далей паўночна-заходняя, заходняя, паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя межы трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі праезнай часткі вул. Зарэчнай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з участкам дарогі на Маладзечна, якая мае накірунак захад-усход;
на поўдні – лінія, якая ідзе ў створы з участкам дарогі на Маладзечна, у якую пераходзіць вул. Зарэчная, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па заходнім краі дарогі на Маладзечна, да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы; далей паўднёва-ўсходняя, паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя межы пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Дзяржынскага;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Дзяржынскага, ад кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Багданаўскай;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Багданаўскай, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Дзяржынскага, да кропкі скрыжавання з левым берагам р. Краўлянкі; далей на поўдні – левы бераг р. Краўлянкі да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з усходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы;
на захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з усходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы, ад кропкі скрыжавання з левым берагам р. Краўлянкі да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы; далей на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны;
на паўночным усходзе, на паўночным захадзе, на захадзе – паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя, усходняя межы ахоўнай зоны ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі скрыжавання з паўднёвай мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы;
на поўначы, на паўночным захадзе – паўднёвая, паўднёва-ўсходняя межы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы ад кропкі скрыжавання з усходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па заходнім краі праезнай часткі вул. Зарэчнай.
34. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;
пракладка магістральных дарог;
змяненне характару ландшафту.
35. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:
правядзенне сельскагаспадарчых работ;
выкананне работ па добраўпарадкаванні;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый;
санітарная высечка зялёных насаджэнняў.
ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА
36. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны, зоны аховы ландшафту, якая ахоплівае Юр’еву гару.
37. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць правядзенне археалагічных даследаванняў і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005).
|
да праекта зон аховы |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – фрагментаў замка XIV ст. у в. Крэва Смаргонскага раёна