Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 02.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 ліпеня 2013 г. № 38

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Маскоўская, 5 у г. Мінску»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Маскоўская, 5 у г. Мінску».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

05.07.2013 № 38

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Маскоўская, 5 у г. Мінску»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Маскоўская, 5 у г. Мінску» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Будынак па вул. Маскоўскай, 5 у г. Мінску (1929 год) з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Г000134 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўмоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,25 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім тарцом асноўнага аб’ёму гісторыка-культурнай каштоўнасці, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Маскоўскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе, паўночным захадзе – паўночна-заходні фасад, паўднёва-заходні тарэц асноўнага аб’ёму гісторыка-культурнай каштоўнасці, паўднёва-ўсходні, паўднёва-заходні, паўднёва-ўсходні фасады Г-падобнай часткі гісторыка-культурнай каштоўнасці; паўночна-заходні тарэц, паўночна-заходні, паўднёва-ўсходні фасады Г-падобнай часткі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе дома № 3 па вул. Маскоўскай па выступаючым участку паўночна-ўсходняга тарца гэтага будынка; далей лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе дома № 1 па вул. Маскоўскай, ад вяршыні паўднёвага вугла дома № 3 па вул. Маскоўскай да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам Г-падобнай часткі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам Г-падобнай часткі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе дома № 1 па вул. Маскоўскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе двухпавярховага цаглянага будынка; далей на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе двухпавярховага цаглянага будынка, па паўднёва-ўсходнім фасадзе гэтага будынка і ў створы з ім да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе перпендыкулярна паўднёва-ўсходняму фасаду Г-падобнай часткі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці чатырох метраў на паўночны ўсход ад вяршыні паўднёвага вугла Г-падобнай часткі гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе перпендыкулярна паўднёва-ўсходняму фасаду Г-падобнай часткі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці чатырох метраў на паўночны ўсход, ад вяршыні паўднёвага вугла Г-падобнай часткі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці сямі з паловай метраў на паўднёвы ўсход ад паўднёва-ўсходняга фасада Г-падобнай часткі гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці сямі з паловай метраў на паўднёвы ўсход ад паўднёва-ўсходняга фасада Г-падобнай часткі гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім тарцом асноўнага аб’ёму гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім тарцом асноўнага аб’ёму гісторыка-культурнай каштоўнасці, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці сямі з паловай метраў на паўднёвы ўсход ад паўднёва-ўсходняга фасада Г-падобнай часткі гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дзесяці метраў на паўднёвы ўсход ад паўднёва-ўсходняга фасада асноўнага аб’ёму гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці дзесяці метраў на паўднёвы ўсход ад паўднёва-ўсходняга фасада асноўнага аб’ёму гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім тарцом дома № 7 па вул. Маскоўскай; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім тарцом дома № 7 па вул. Маскоўскай, па гэтым тарцы і ў створы з ім да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Маскоўскай;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Маскоўскай, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім тарцом дома № 7 па вул. Маскоўскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім тарцом асноўнага аб’ёму гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны рэкамендуецца паэтапны знос дысгарманічных пабудоў.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы праведзены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,07 га.

13. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа ахоўнай зоны ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам двухпавярховага цаглянага будынка;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам двухпавярховага цаглянага будынка, ад кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім тарцом дома № 7 па вул. Маскоўскай;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім тарцом дома № 7 па вул. Маскоўскай, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам двухпавярховага цаглянага будынка, да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны;

на паўночным захадзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя, паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя межы ахоўнай зоны ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім тарцом дома № 7 па вул. Маскоўскай, да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за трыццаць метраў ад узроўню глебы да узроўню вільчыка даху;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы
гісторыка-культурнай
каштоўнасці – «Будынак
па вул. Маскоўская, 5
у г. Мінску»

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – будынка па вул. Маскоўскай, 5 у г. Мінску

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.