![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 сакавіка 2013 г. № 18
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзіба Ваньковіча (XIX ст.): сядзібны дом, алея, па вул. Філімонава, 24 у г. Мінску»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладаемы праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзіба Ваньковіча (XIX ст.): сядзібны дом, алея, па вул. Філімонава, 24 у г. Мінску».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова 04.03.2013 № 18 |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзіба Ваньковіча (XIX ст.): сядзібны дом, алея, па вул. Філімонава, 24 у г. Мінску»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзіба Ваньковіча (XIX ст.): сядзібны дом, алея, па вул. Філімонава, 24 у г. Мінску» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Сядзіба Ваньковіча (XIX ст.): сядзібны дом, алея, па вул. Філімонава, 24 у г. Мінску з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Г000261 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «ТАПАС – праект» таварыства з абмежаванай адказнасцю «ТАПАС» з улікам праектнай прапановы па будаўніцтве жылых дамоў з падземнай гараж-стаянкай і адміністрацыйнымі памяшканнямі, адобранай рашэннем Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры ад 24 кастрычніка 2012 г. (пратакол № 197).
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні меж зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу наяўнай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны складае 2,72 га.
8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе ў створы з паўночнай мяжой існуючай аўтамабільнай стаянкі да берага канала Сляпянскай воднай сістэмы;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па беразе канала Сляпянскай воднай сістэмы;
на поўдні – лінія, якая ідзе па мяжы стацыянарнай агароджы тэрыторыі сядзібнага дома;
на захадзе – лінія, якая ідзе па мяжы стацыянарнай агароджы тэрыторыі сядзібнага дома, далей у створы з гэтай агароджаю да лініі, якая ідзе ў створы з паўночнай мяжой існуючай аўтамабільнай стаянкі.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца правядзенне земляных работ без археалагічных даследаванняў.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
комплексная рэгенерацыя тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая прадугледжвае захаванне існуючых элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці (сядзібны дом, алея, уязная брама, летняя тэраса) і аднаўленне страчаных фрагментаў парка, элементаў добраўпарадкавання, будынкаў і збудаванняў, а таксама новае будаўніцтва, неабходнае для функцыянавання сядзібнага дома;
рэстаўрацыя, рамонт і (або) рэканструкцыя існуючых элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці (сядзібнага дома, уязной брамы);
археалагічныя раскопкі з мэтай пошуку, вывучэння і аднаўлення страчаных будынкаў і збудаванняў сядзібна-паркавага комплексу;
будаўніцтва новых і (або) рэканструкцыя існуючых інжынерных збудаванняў і сетак, неабходных для эксплуатацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;
рэканструкцыя існуючай плоскаснай аўтамабільнай стаянкі;
будаўніцтва гасцявых плоскасных аўтамабільных стаянак, неабходных для функцыянавання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі з аднаўленнем яе гістарычнага характару.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 1,43 га.
12. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з дамбай канала Сляпянскай воднай сістэмы;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з галоўным фасадам сядзібнага дома;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з паўночнай мяжой існуючай аўтастаянкі;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ў створы са стацыянарнай агароджай тэрыторыі сядзібнага дома.
13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчаць прамысловыя, камунальныя і складскія аб’екты, іншыя небяспечныя ў пажарным і выбуховым плане збудаванні, якія забруджваюць паветраны і водныя басейны, павялічваюць транспартныя і грузавыя патокі.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышынёй да двух паверхаў з мансардай;
рамонт, рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючых сетак, а таксама пракладка неабходных для функцыянавання забудовы квартала новых інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 4,35 га.
16. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з дамбай канала Сляпянскай воднай сістэмы;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па бардзюрным камені праезнай часткі вул. Ваньковіча;
на поўдні – лінія, якая ідзе ад вугла стацыянарнай агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ў створы з 3-м Парніковым завулкам;
на захадзе – лінія, якая ідзе па ўсходняй мяжы ахоўнай зоны і зоны рэгулявання забудовы.
17. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.
18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый;
санітарная высечка зялёных насаджэнняў.
|
да праекта зон аховы гісторыка- |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзіба Ваніковіча (ХІХ ст.): сядзібны дом, алея, па вул. Філімонава, 24 у г. Мінску»