![]() | Официальная правовая информация |
Палажэнне аб арганiзацыi сукупнай сеткi бiблiятэк Рэспублiкi Беларусь
Зацверджана: Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Я.К.Вайтовіч 29.09.1993
Узгоднена: Прэзідэнт Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі В.Е.Лявончыкаў 27.09.1993
Утратило силу приказом Министерства культуры Республики Беларусь от 31 октября 2014 г. № 182
I. Агульныя палажэнні
1.1. Гэта палажэнне вызначае агульныя прынцыпы арганізацыі і размяшчэння бібліятэк на тэрыторыі рэспублікі, з’яўляецца нарматыўным дакументам для мясцовых органаў улады, міністэрстваў, ведамстваў, арганізацый, якія маюць бібліятэкі.