![]() | Официальная правовая информация |
Пытанне: Хто вядзе спіс плацельшчыкаў адлічэнняў, прадугледжаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.10.2007 № 527?
Адказ: У мэтах арганізацыйнага забеспячэння выканання палажэнняў названага Указа Міністэрствам культуры была прынята пастанова ад 14 снежня 2007 г. № 50, у якой вызначаны парадак уключэння суб’ектаў гаспадарання ў спісы карыстальнікаў, якія ажыццяўляюць выплаты адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурныя каштоўнасці і (або) зоны іх аховы (далей – спіс плацельшчыкаў).