![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРэзіДЭНТА РэСПУБЛіКі БЕЛАРУСЬ
26 чэрвеня 1995 г. № 231
Аб пераўтварэнні Акадэміі кіравання
У мэтах забеспячэння падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў сістэмы дзяржаўнага і гаспадарчага кіравання пастанаўляю:
1. Ператварыць Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
2. Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вырашыць пытанне аб выдзяленні Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь будынкаў і збудаванняў, неабходных для арганізацыі яе работы.
3. Міністэрству фінансаў забяспечыць фінансаванне Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з рэспубліканскага бюджету.
4. Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін зацвердзіць статут Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і ўнесці прапановы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь аб кандыдатуры на пасаду рэктара гэтай Акадэміі.
5. Кабінету Міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь распрацаваць яе канцэпцыю, праграму развіцця і прадставіць на зацвярджэнне Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь |
А.Лукашэнка |