![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 красавіка 2023 г. № 117
Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
1. Унесці змяненні ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (дадатак).
2. Устанавіць для работнікаў сістэмы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пераходны перыяд на ўвядзенне новага форменнага адзення і знакаў адрознення тэрмінам на тры гады з даты ўступлення ў сілу дадзенага Указа, які прадугледжвае іх выдачу па заканчэнні тэрмінаў нашэння раней выдадзеных аналагічных прадметаў форменнага адзення і знакаў адрознення.