![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 кастрычніка 2022 г. № 362
Аб узнагароджанні
За значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, плённую працу па збліжэнні і ўзаемаўзбагачэнні нацыянальных культур, фарміраванні і развіцці адзінай інфармацыйнай прасторы, высокія дасягненні ў дабрачыннай і гуманітарнай дзейнасці ўзнагародзіць старшыню закрытага акцыянернага таварыства «Міждзяржаўная тэлерадыёкампанія «Мір» Батыршына Радзіка Ірыкавіча ордэнам Францыска Скарыны.