![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 лютага 2020 г. № 51
Аб устанаўленні юбілейнага медаля
У азнаменаванне 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў:
1. Устанавіць юбілейны медаль «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў».
2. Зацвердзіць Палажэнне аб юбілейным медалі «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў», яго апісанне і ўзор пасведчання да гэтага медаля (прыкладаюцца).
3. Фінансаванне расходаў на выраб юбілейных медалёў «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў» і пасведчанняў да іх ажыццявіць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Узброеных Сіл.