![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 верасня 2014 г. № 427
Аб узнагароджанні Пашазадэ Алахшукюра Гумат аглы ордэнам Францыска Скарыны
За значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-азербайджанскага міждзяржаўнага дыялогу, дзейнасць па пашырэнні гандлёва-эканамічных і культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай, умацаванне міжканфесійнай згоды ўзнагародзіць ордэнам Францыска Скарыны старшыню Кіраўніцтва мусульман Каўказа, сустаршыню Міжрэлігійнага савета Садружнасці Незалежных Дзяржаў, старшыню Кансультатыўнага савета мусульман Садружнасці Незалежных Дзяржаў, старшыню Вышэйшага рэлігійнага савета народаў Каўказа Пашазадэ Алахшукюра Гумат аглы.