![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 ліпеня 2012 г. № 310
Аб узнагароджанні Сюй Цайхоу ордэнам Дружбы народаў
За вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне дружалюбных адносін і ваенна-палітычнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай узнагародзіць члена Палітычнага бюро Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Кітая, намесніка Старшыні Цэнтральнага Ваеннага Савета Кітайскай Народнай Рэспублікі, члена Дзяржаўнага Савета генерал-палкоўніка Сюй Цайхоу ордэнам Дружбы народаў.