![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 студзеня 2006 г. № 40
Аб прысваенні М.П.Блешчыку ганаровага звання «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь»
За значны асабісты ўклад у развіццё навукі, распрацоўку і ўкараненне ў будаўнічую галіну эфектыўных канструкцый і тэхналогій, падрыхтоўку навуковых кадраў прысвоіць галоўнаму навуковаму супрацоўніку аддзела тэхналогіі бетону і раствораў навукова-даследчага і эксперыментальна-праектнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Інстытут БелНДІБ» Блешчыку Мікалаю Паўлавічу ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».