![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 лютага 2004 г. № 95
Аб прысваенні Я.М.Шчацініну ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь»
За дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на чэмпіянатах краіны, Еўропы і свету прысвоіць спартсмену аддзялення настольнага тэніса спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 8 упраўлення па фізічнай культуры, спорту і турызму Мінскага гарвыканкома Шчацініну Яўгенію Мікалаевічу ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».