![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 жніўня 2003 г. № 367
Аб зацвярджэнні Дагавора аб супрацоўніцтве ў ахове знешніх граніц дзяржаў – членаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці ад 21 лютага 2003 года
1. Зацвердзіць Дагавор аб супрацоўніцтве ў ахове знешніх граніц дзяржаў – членаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці, падпісаны ў г. Маскве 21 лютага 2003 года.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняць меры, неабходныя для рэалізацыі дадзенага Указа.
3. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.