![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 сакавіка 2001 г. № 145
Аб прысваеннi С.Л.Лясун, Л.Л.Рыдлеўскай i У.М.Ткачу ганаровых званняў Рэспублiкi Беларусь
За значны асабісты ўклад у развіццё беларускага музычнага мастацтва, высокае выканаўчае майстэрства прысвоіць артыстам Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча Беларускай дзяржаўнай філармоніі ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь: «Народны артыст Беларусі» – Лясун Святлане Лаўрэнцьеўне, «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» – Рыдлеўскай Ларысе Леанідаўне і Ткачу Уладзіміру Міхайлавічу.