![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 лютага 2001 г. № 101
Аб прысваеннi В.І.Бядрыцкаму ганаровага звання «Заслужаны будаўнiк Рэспублiкi Беларусь»
За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у будаўніцтва аб’ектаў вытворчага і сацыяльна-бытавога прызначэння прысвоіць начальніку рамонтна-будаўнічага і мантажнага ўпраўлення дзяржаўнага прадпрыемства «БелаўтаМАЗрамбудмантаж» Бядрыцкаму Валерыю Іванавічу ганаровае званне «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь».