![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 верасня 1996 г. № 591
Аб адабрэнні і прадстаўленні на ратыфікацыю Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Федэратыўнай Рэспублікі Германія аб супрацоўніцтве ў вырашэнні праблем ліквідацыі ядзернай зброі
Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Адобрыць і накіраваць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь для прадстаўлення на ратыфікацыю ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Федэратыўнай Рэспублікі Германія аб супрацоўніцтве ў вырашэнні праблем ліквідацыі ядзернай зброі, падпісанае 28 чэрвеня 1996 г. у г. Боне.