![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 ліпеня 1995 г. № 367
Аб увекавечанні памяці народнага паэта Беларусі П.Е.Панчанкі
У мэтах увекавечання памяці народнага паэта Беларусі Пімена Емяльянавіча Панчанкі Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Мінскаму гарвыканкому, Міністэрству культуры і друку сумесна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў:
устанавіць мемарыяльную дошку на доме № 29 па вул. Пуліхава ў г. Мінску, дзе жыў П.Е.Панчанка;
прысвоіць імя народнага паэта Беларусі П.Е.Панчанкі адной з вуліц г. Мінска;