![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 мая 1995 г. № 235
Аб заключэнні Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне статыстыкі паміж Міністэрствам статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь і Федэральным статыстычным упраўленнем Федэратыўнай Рэспублікі Германіі
Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Згадзіцца з прапановай Міністэрства статыстыкі і аналізу, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, аб заключэнні Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне статыстыкі паміж Міністэрствам статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь і Федэральным статыстычным упраўленнем Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.