![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 красавіка 1995 г. № 188
Аб матэрыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян у сувязі са святкаваннем 50-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
У сувязі са святкаваннем у рэспубліцы 50-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Аказаць матэрыяльную падтрымку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту:
1.1. у памеры 8 мінімальных заработных плат – Героям Савецкага Саюза, Героям Сацыялістычнай Працы, поўным кавалерам ордэна Працоўнай Славы, якім прысвоены гэтыя званні за заслугі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, поўным кавалерам ордэна Славы;