![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 студзеня 1995 г. № 2
Аб мерапрыемствах па святкаванню ў рэспубліцы 50-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
У сувязі са святкаваннем у рэспубліцы 50-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Перанесці рабочы дзень з панядзелка 8 мая на суботу 6 мая 1995 г.
2. Мінскаму гарвыканкому сумесна з Міністэрствам абароны, Міністэрствам сацыяльнай абароны, Міністэрствам культуры і друку, Рэспубліканскім саветам арганізацыі ветэранаў падрыхтаваць і правесці 7 мая 1995 г. у мінскім Палацы спорту ўрачысты сход і святочны канцэрт майстроў мастацтваў, прысвечаныя 50-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.