![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 лістапада 1994 г. № 186
Аб адабрэнні і прадстаўленні на ратыфікацыю Дагавора па адкрытаму небу
Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць Дагавор па адкрытаму небу, падпісаны ў г. Хельсінкі 24 сакавіка 1992 г.
2. Накіраваць Дагавор па адкрытаму небу Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь для прадстаўлення на ратыфікацыю ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь.